Зіму ў Лідзе правядуць па-беларуску



Шырока і з размахам жыхары Ліды адсвяткуюць 26-га лютага праводзіны зімы. Ужо некалькі гадоў там Масленіцы не адзначаюць.

Праводзіны зімы адбудуцца каля сцен Лідскага замка. Пачнецца свята з яркага, відовішчнага тэатралізаванага прадстаўлення на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. У праграме свята будуць гульні і забавы для дзяцей і сталых, выступы народных калектываў. Гасцей чакаюць тэматычныя майстар-класы, рэканструкцыя розных народных абрадаў і ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – „Марэны”.

У гэты дзень у цэнтры Ліды пачнуць працаваць горад майстроў і гандлёвыя рады, дзе можна набыць сувеніры ад народных майстроў і розныя прысмакі. Акрамя таго, самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства чакаюць прызы на тэматычных гульнявых пляцоўках і конкурс тэматычных пляцовак “Бывай, зімачка!” і шмат-шмат яшчэ вясёлага і цікавага.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]