Зміцер Бартосік расказаў пра „верабейку гаварушчага” ў Полацку



“Быў у пана верабейка гаварушчы”. Так называецца кніга дакументальных гісторый з беларускага жыцця сярэдзіны ХХ стагоддзя, якую бард, журналіст, пісьменнік Зміцер Бартосік прэзентаваў у Полацку.

Аўтар кнігі адзначае, што ў зборнік увайшлі ў асноўным гісторыі сведак „нялюдскага часу з 1939-га па 1954 гады”. Паводле Бартосіка, для збору матэрыялаў яму давялося праехаць каля 100 тысячаў кіламетраў па ўсёй Беларусі.

35 аповедаў пра лёс звычайных беларусаў зьмясціліся пад адной вокладкай, і цяпер кніга вандруе разам з аўтарам па мясцінах, дзе ён пабываў ці яшчэ пабывае.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік