Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе новы сумесны праект



Вядомы беларускі выканаўца песень Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе новы сумесны праект.

Гэтым разам – дзіцячыя песні на словы Аляксея Пысіна. Кажа Зміцер Вайцюшкевіч:

– Паэт Аляксей Пысін, якому ў гэтым годзе споўнілася б сто гадоў у сакавіку, ён даўным-даўно напісаў, яшчэ мяне не было відаць. Шмат вершаў, у тым ліку і для дзяцей. Мне даўно адзін чалавек яго раіў, але я проста мякка кажучы яго не слухаў, быў заняты сваімі іншымі праектамі. Дзякуючы нейкай выпадковасці я ўхапіўся за гэтыя вершы і вельмі рады. 

Музыка канстатуе, што ў працы над праектам задзейнічана вялікая колькасць розных музыкаў:

– Робіцца ён па-даросламу. Прысутнічае сімфанічны аркестр, можа не цалкам, але ўсё ж такі інструментальнае адчуванне будзе. Духавы аркестр, дзіцячы хор, розныя выканаўцы салісты. Лявон вольскі, Святлана Бень, гурт Navi, Аня Шаркунова, можа быць яшчэ хто там далучыцца. Музыка мая і там большасць песень я выконваю. Яшчэ не ведаю каму прапанаваць, каб мне было цікава.

Праца над праектам павінна скончыцца напачатку 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя