Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуецца прэзентаваць новы альбом «Люблю»



Гэта другі зварот музыкі да вершаў Уладзіміра Маякоўскага пасля 15-гадовага перапынку. Прэм’ера праграмы пройдзе 2 лістапада ў прасторы «ОК16», у былым прамысловым цэху 1920-ых гадоў, што на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

— Прастора «ОК16» нам больш адпавядае. Настрой альбому, індустрыялізацыя, новы прэм’ер-міністр у Беларусі, мы адкрытыя да ўсяго свету і так далей. Мы толькі ў аўторак будзем рэпетыраваць. Першая спроба. Спадзяюся, усё паспеем.

На прэзэнтацыі альбома «Люблю» Змітру Вайцюшкевічу будзе акампанаваць джаз-бэнд Apple Tea (Эпл Ці), прыме ўдзел і хор Concodria (Канкордыя). За візуалізацыю імпрэзы адказвае Мацей Сабураў, вядомы сваёй супрацай з Лявонам Вольскім.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя