Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на фэст „Салаўё-2016”
Музыка Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на літаратурна-музычны фэст “Салаўё-2016”. У гэтым годзе імпрэза будзе прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння паэта Генадзя Бураўкіна, з якім музыка шчыльна супрацоўнічаў.
У праграме фэсту выступ запрошаных літаратараў і гаспадара хутара Вайцюшкі, які выканае песні на словы народнага паэта:
– Сэнс гэтага ўсяго шчасця, як бы аб’яднаць, як гэта банальна не гучала, салаўёў і паэтаў, напоўніць прастору сэнсам паэтычным, літаратурным. Я лічу, тыя імгненні, яны непаўтаральныя, немагчыма так проста ўзяць і ўключыць, трэба арганізаваць.
Фэст „Салаўё” праводзіцца на беразе Нёмана ўжо ў трэці раз. Пачатак заўтра, 28-га траўня, а 16-гадзіне на хутары Вайцюшкі, што ў Наваградскім раёне.
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
