Зміцер Вайцюшкевіч – жывы канцэрт



Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень народзінаў канцэртам у Менску на адкрытым паветры.

Артыст выйдзе з анлайну для сталічнай публікі ўпершыню з сакавіка гэтага году. На канцэрце прагучаць выбраныя песні з розных альбомаў і праектаў, а таксама некалікі песень з новага праекту, што рыхтуецца зараз.  Нягледзячы на тое, што шмат хто стаміўся ад эпідэміялагічнай сітуацыі, музыкі і арганізатары прытрымліваюцца меркавання, што рабіць канцэрты з танцпляцам пакуль небяспечна. Таму падзея пройдзе з пэўнай дыстанцыяй паміж гледачамі і некалькімі простымі правіламі, што ніяк не паўплывае на атмасферу і настрой канцэрта. Утульнасць такога фармату можна пабачыць у рэпартажы з канцэрта Лявона Вольскага – першай спробы „бяспечных імпрэзаў”. На гэтую сустрэчу чакаю даўно, шчыра скажу – вельмі засумаваў без канцэртных спатканняў з сябрамі. Пабачыцца са сваімі слухачамі будзе для мяне найлепшым падарункам да Дня народзінаў”, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

26 ліпеня, 18.00 дворык бара Lidbeer Цёмны (пр. Незалежнасці, 58)