Значкі з выявамі вялікіх асобаў Беларусі
Год таму
Менская навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» выпусціла серыю значкоў, прысвечаных вялікім асобам Беларусі. Значкі афармляюць мастакі П.Татарнікаў, К.Швайкарт, М. Бачарэлі.
Беларусы ўжо могуць набыць значкі з выявамі Міндоўга, Льва Сапегі, Францішка Скарыны, Яна Кароля Хадкевіча, Тадэвуша Касцюшкі і іншых знакамітых асобаў нашай Бацькаўшчыны.
Падобныя значкі павінны былі з’явіцца гадоў 20-50 таму, але тады пра гэта можна было толькі марыць. Цяпер кожны фалерыст іх можа мець у сваёй калекцыі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя