Значок да 400-годдзя з часу надання Оршы Магдэбургскага права



Выйшлі прыгожыя значкі, прысвечаныя 400-годдзю з часу надання Оршы Магдэбургскага права. На значках змешчаны герб Оршы, напісаны лічба 400 і гады: 1620-2020, а таксама тэкст на беларускай мове.

Значкі за свой кошт выдаў аршанскі калекцыянер і краязнавец Алесь Сярожкін.   

Дарэчы, у Беларусі не так і шмат выпускалася значкоў, прысвечаных Магдэбургскаму праву. Да 500-годдзя надання Менску Магдэбургскага права значок быў выдадзены ў 1999 годзе і да 500-годдзя надання Ваўкавыску Магдэбургскага права значок з’явіўся ў 2003 годзе. І вось цяпер, дзякуючы Алесю Сярожкіну, беларускую фалерыстыку папоўніць значок да 400-годдзя надання Оршы Магдэбургскага права.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя