Знак стоп – прадстаўнікі берасцейскага гурта Laudans змянілі сваю назву



З часовымі гастролямі яны выехалі ў Германію і Польшчу, паколькі ў Беларусі адсутнічаюць умовы для выступаў, – распавялі прадстаўнікі гурта Алена ды Андрэй:

„Пішам зараз апошнія песні пра тое, і сэнс у іх укладаем у іншым кірунку, чым для італійскай аўдыторыі. У нас зараз аказалася вельмі шмат іншых знаёмстваў, іншыя колы людзей. З’яўляліся новыя песні, яны былі ўжо іншага характару, чым нашыя папярэднія, і з цягам часу у нас з’явілася думка, што назву гурта трэба таксама змяніць. Бо мы ўжо зусім па-іншаму падыхозім да музыкі, з’яўляюцца зусім іншыя песні”.

Алена ды Андрэй звярнулі ўвагу, што ў часовай эміграцыі гурт яшчэ будзе цягам паўгода. А далей рашэнне аб вяртанні на радзіму будзе прымацца па сітуацыі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]