Польскі гурт „Żywiołak” выступіць на фэсце „Узаемна!”



2 лютага ў межах Беларускага Музычнага Фэсту UZAEMNA/УЗАЕМНА!” на пляцоўцы клубу „RE:PUBLIC” (вул. Прытыцкага, 62, ст.м. “Кунцаўшчына”) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску выступіць знакаміты польскі гурт „Żywiołak„. 

Фестываль „Uzaemna/Узаемна!” арганізаваны музычным агенствам “Канцэрт-анлайн” ў дзень народзінаў нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Літвы Кастуся Каліноўскага.

Гурт «Жывёлак» („Żywiołak”) быў заснаваны ў 2005 г., яго назва паходзіць ад польскага слова “żywioł” („стыхія”) і выразна адлюстроўвае энергію  той музыкі, якую выконвае калектыў –  музыкі стыхій, дахрысціянскіх легенд і казак, уласцівых славянскай міфалогіі.

„Żywiołak” – гэта сутыкненне такіх музычных жанраў як фолк, панк, рок-метал, акустычны транс-тэхна альбо drum`n`bass. Іх музыка заснавана на гучанні старых інструментаў, сучасных тэхнічных вынаходках, а таксама архаічных і сучасных вакальных прыёмах. Самі музыкі прапаноўваюць акрэсленне „польская неа-народная музыка”.

Гурт удзельнічаў у агучанні гульні World of Tanks для польскай мапы „Студзянкі” зробленай для фірмы Wargaming, а кампазіцыя „Ой ты, Петрэ, Петрэ” з альбома “Nowa Ex-Tradycja” з’явілася ў  „intro” да кампутарнай гульні  „Вядзьмар 2: Забойцы каралёў”.

Вось што пра гурт пішуць СМІ:

Калі вы раней не слухалі польскі гурт «Żywiołak», варта гэта зрабіць. Гурт грае магічную музыку, заснаваную на традыцыйных народных спевах. Дзякуючы старажытным інструментам, гіпнатычнаму вакалу і цяжкаму, часам металёваму гуку, падчас выступу „Żywiołak” на сцэне адбываецца сапраўднае шаманства”.

У складзе гурта:

Роберт Яворскі /Robert Jaworski/ – колавая ліра, рэнесансны фідэль

Патрыцыя Вайскоўска /Patrycja Wojkowska/ – ударныя

Каміль Стшыжэўскі /Kamil Strzyżewski/-рамантычная лютня, акустычны бас

Вікторыя Квяткоўска /Wiktoria Kwiatkowska/ – вакал, гукавыя эфекты

Зуза Цішэўска /Zuza Ciszewska/ – вакал

У фестывалі UZAEMNA/УЗАЕМНА!” прымаюць удзел таксама беларускія гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”,  Раман Арлоў і “У нескладовае”.

Паводле прэс-рэлізу

[manual_related_posts]