Знакі на плімфе Каложскай царкы апісаныя і сістэматываныя



Малады гарадзенскі гісторык Аляксандр Перагудаў знайшоў больш за сотню сімвалаў на плінфе помніка ХІІ стагоддзя – Каложскай Царкве. Яго пошукі цягнуліся некалькі месяцаў як унутры будынка, так і на знешніх сценах, і толькі некалькі дзён таму ён завяршыў сваё даследванне.

– Я сутыкнуўся з такой сітуацыі, што пра гэтыя знакі шмат хто казаў і замалёўваў, яшчэ ў 19 стагоддзі нават. Але агульнага комплекснага пошуку і фіксацыі ўсіх знакаў, якія засталіся па сённяшні дзень, ніхто не рабіў. Шчыра кажучы, гэта не мая ўласная ідэя, гэтую ідэю мне падкінуў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, ён мне прапанаваў, і я з вялікай радасцю пагадзіўся. Калі меў вольны час я некалькі дзён прысвяціў пошукам і знайшоў агульным чынам больш за 110 знакаў на плімфе.

Даследванне Аляксандра Перагудава пакуль толькі ў электронным выглядзе. Малады даследчык спадзяецца, што яно будзе цікава не толькі гісторыкам, але і простым жыхарам горада.

65_n 73_n

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя