Знойдзена ўнікальная карта Рэчы Паспалітай XVII ст.



У Парыжы ў адным з архіваў знойдзеная ўнікальная карта Рэчы Паспалітай у межах сярэдзіны XVII стагоддзя. Як піша “Наша Ніва”, яе знайшлі беластоцкія навукоўцы. Раней пра існаванне карты ведалі, але яе ніколі не бачылі, і вось нарэшце яна стала даступнай.

Памер карты немалы — 198х183 см. Яе аўтар — Нікаля Сансон, пачынальнік французскай картаграфіі.

Такая знаходка дае надзею, што праз нейкі час знойдзецца і Радзівілаўская карта Вялікага княства Літоўскага 1603 года.