Зноў загучаў адзін з самых старых арганаў у Беларусі



У Гародні ў Францысканскім кляштары і касцёле Маці Божай Анёльскай пасля 12-гадовага перапынку загучаў адзін з самых старых беларускіх арганаў. Грошы на пабудову аргана ў гэтым храме выдаткавала яшчэ ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя мсціслаўская кашталянка Канстанцыя Лазавая.

IMG_3639 1 IMG_3646 1

Пра свята ў храме распавядае яго настаяцель айцец Антоні:

Некалькі апошніх гадоў ён не працаваў, бо трэба было правесці рэстаўрацыйныя працы. Сёння мы іх скончылі і цяпер будзем слухаць. Сёння ж наш ксёндз біскуп асвяціць яго ў час імшы.

Падчас свята прысутнічала некалькі соцень гарадзенцаў, а на адноўленым і асвечаным аргане граў вядомы гарадзенскі арганіст Бруна Цермен.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня