Барселона – Мадрыд



13.08.2013

У Барселоне спыніліся ў сяброў, таму адпачынак атрымаўся лёгкі і вяселы. Марылі, штодзённа адпачываць на пляжы, але за 4 дні так ні разу і не дайшлі. Столькі прыгажосцяў, што ўсяго пабачыць не паспелі…

Тут, канешне, так… штодзенна „fiesta”… Ад раніцы да вечара ўсе па барах ды кавярнях. На вуліцах поўна людзей ды турыстаў. Жыцце кіпіць! Бачылі нават дракі. Як нам распавялі мясцовыя жыхары, тут, у цэнтры горада, гэта нармалёвая справа, і што ўначы тут лепей не хадзіць, могуць и абрабаваць.

Вельмі добра развітае вулічнае мастацтва. Нацыянальныя стравы – хамон, сангрыя ды паэлья! Паспелі паспрабаваць усе 🙂

barselona_1_dsc_1039Даехалі! На фоне незвычайнага шпіталя!

 

barselona_2_dsc_1051Каталунія славіцца архетыктурай Гаўдзі, якую можна пабачыць па ўсей Барселоне. Адна з самых знакамітых яго прац-даўгабудаў – гэта Ла Саграда Фамілія. Падчас яе будоулі, архітэктар трапіў пад трамвай і не пакінуў пасля сябе ніякіх чарцяжоў, толькі малюнкі. Таму ўжо некалькі гадоў сучасныя архітэктары спрабуюць адбудаваць гэтую царкву.  

 

barselona_3_dziaciaczaja_pliacouka._paczanylasia_use_wesela_skonczylasia_siniakom_pad_glazamЗабывы на дзяцячай пляцоўцы скончыліся падзеннем і сіняком пад вокам. 

 

barselona_4

barselona_5_mastactwa_2

barselona_6_nacjanalnaja_hiszpanskaja_jeza_hamon._Хамон – нацыянальная іспанская страва.

 

barselona_7_park_labiaryntПарк лабірынт: Пабілі рэкорд – выхад шукалі паўгадзіны.

 

barselona_8_salamandra_gaudi-_symbal_barcelony._fatazdymak_nyzawajecca_znajdzi_siabie_siarod_turystauСаламандра Гаўдзі – сімвал Барселоны. Столькі турыстаў, што і падайсці немагчыма. Здымак называецца: „Знайдзі сябе сярод натоўпу”.

 

barselona_9_viaczera_z_siabrami_dy_hiszpanskaj_sangryjaj_.Іспанская Сангрыя ды вячэра з сябрамі.

 

barselona_10_vulicznaje_mastactwaВулічныя музыкі ў Барселоне.

 

barselona_11_Пляц Іспаніі. Праз паўгадзіны пачнецца шоў спяваючых фантанаў.

_____________________________________________________________________________

 

14.08.2013

5 дзён у Барселоне: сонца, незвычайная архітэктура, шчырасць, радасць, гарачы тэмперамент і фіеста.

Аксана і Дыяна прцягваюць падарожжа на край света разам з Беларускім Радыё Рацыя і накіроўваюцца далей, у Мадрыд:

– Выязджаем у Мадрыд. Вельмі хвалюемся таму, што гэта Іспанія, усе палохаюць дрэнным спынам, кажуць, што гэта вельмі небяспечна, не раяць увогуле ехаць. Але мы спадзяемся, што ўсё будзе добра, плануем увечары быць у Мадрыдзе.

Кожную суботу запрашаем удзельнічаць у віктарыне а 9:15 паводле беларускага часу.

_____________________________________________________________________________

 

15.08.2013

Ну што ж… Напалоханыя размовамі пра дрэнны іспанскі аўтаспын, учора ў Барселоне рабілі стаўкі, калі да Мадрыда даедзем. Сябры- песімісты казалі праз дзень! Аксана казала, а 18-й ды да самага хостэла давязуць, Дыяна спадзявалася а 20 даехаць.

Канешне, дарога аказалася далека не лёгкай. Цягам 2-х гадзін шукалі выезд з Барселоны, з багажом туды-сюды па ваколіцах блукалі, пакуль не злавілі спадара Антоніо, што вывез нас на патрэбны шлях! Але і на прамой трасе не ўсе так легка аказалася. Там на запраўцы сустрэлі палякаў, якія хвалюючыся за нас, прапанавлі ехаць цягніком. Не даедзеце, кажуць, у дваіх, за дваіх вялікія штрафы даюць ды забеспячэнне патрэбна мець, каб на фурах пасажырамі ездзіць. Наслухаўшыся яшчэ больш жахаў, страцілі надзею… Спачатку стопілі на выезде з запраўкі, а пазней перамясціліся на сярэдзіну, каб было ўсім відаць – і тым, хто па аўтастрадзе едзе, і тым, хто з запраўкі выязджае.

Прастаяўшы яшчэ хвілін 15, амаль што страціўшы прытомнасць ад спякоты, паварочваемся, а да нас па дарозе хлопец ідзе! Не паверылі вачам… За 300 метраў ад нас на дарозе аўто стаіць! Хлопцы ехалі з Італіі на вучобу і забралі нас да самага Мадрыда! Ехалі весела, усю дарогу слухалі The Doors, Jimmy Hendrix ды падпявалі класікам рока. Такім чынам, не заўважыўшы як мінуў час, а 17.55, пабіўшы стаўкі нашых сяброў, мы ўехалі ў Мадрыд! Самае дзіўнае было тое, што высадзілі нас за 500 метраў ад нашага хостэла – усе як Аксана прадказала.

Увогуле, па дарозе ў центральную Іспанію сустракаюцца жахлівыя, але вельмі ўражваючыя краявіды. Горныя стэпы, дзе не сустракаюцца ні людзі, ні будынкі, ні вескі. Толькі вятракі паўсюль стаяць ды неабмежаваная прастора… З вакна машыны выглядала ўсе прыгожа, але апынуцца пасярод дарогі не вельмі хацелася б … Асабліва ўначы!

image453678Дыяна, Майк і Мігель (іспанскія студэнты). Майк – фізіятэрапеўт з Італіі, Мігель – палітолаг з Іспапіі. Хлопцы ў вольны час падпрацоўваюць вольными музыкамі і граюць на дарбуках! 

_____________________________________________________________________________

 

15.08.2013

Hola, Madrid!

Пампезны, белы, здалек нагадвае шакалад „ваздушны” 🙂

Сёння ў Іспаніі свята – паўсюль вольны дзень, з раніцы на вуліцах людзей амаль няма. У адрозненні ад Барселоны, як нам падалося, тут не так шмат турыстаў, не чуваць расійскай мовы, ды і на пытанні, як гэта ні дзіўна адказвалі ў асноўным па-ангельску.

 

hiszpania1Агляд горада пачалі з цэнтральнай плошчы ўсёй Іспаніі Puerta del sol. Тут знаходзіцца сімвал Мадрыда „oso” – мядзведзь ды нулявы кіламетр.

 

hiszpania2Днём тут не мнагалюдна, але ўвечары плошча выглядае зусім інакш, перапаўняецца моладдзю, вулічнымі мастакамі ды гандлярамі. Паўсюль людзі, музыкі ды кафэ.

 

hiszpania3Plaza de major – рынкавая плошча. Тут праходзяць усе галоўныя канцэрты, а звычайна выкарыстоўваецца для кафэ.

 

hiszpania4Каралеўскі палац, быў пабудаваны на месцы Алькасара – мусульманскага замка.

 

hiszpania5Plaza Espana! Зялёная плошча, якая знаходзіцца пасярэдзіне хмарачосаў. На плошчы ўзведзены манумент, які прысвечаны Мігелю дэ Сервантэсу і яго твору «Дон Кіхот».

 

hiszpania6Заварожвае сваей незвычайнасцю галоўны вакзал, пасярэдзіне якога знаходзіца пальмавы сад з чарапахамі.

 

Placa Cibeles выкарыстоўваецца заўзятарамі футбольнага клуба Real Madrid для святкавання чэмпіянатаў.

Увогуле распавядаючы пра футбол у самай футбольнай краіне! Неаднаразова, назіралі, як тут гуляюць дзеткі ў футбол… Адчуванне, што яны з мячом адразу нарадзіліся… Зразумелі, што Іспанія яшчэ доўга будзе займаць высокія пазіцыі.

Напрыканцы дня пазнаёміліся з бразільцамі, якія запрасілі нас на іспанскую карыду! У адрозненні ад Каталонскай вобласці ў Мадрыдзе праводзіць такое шоу яшчэ не забаронена. Праводзіцца яно на знакамітай арэне Las Ventas. Сам будынак уражвае, змяшчае больш за 25 тысяч глядачоў і атмасферай нагадвае Калізей. Заварожвае сваёй велічынёй і духам гістарычнай іспанскай культуры. Прыйшлі і паглынуліся ў гісторыю…

 

hiszpania7Арэна Las Ventas

 

Пра карыду ў нас з Дыянай меркаванні разышліся.

Я лічу, што канешне з пункту гледжання мастацтва, адзення, грацыёзнасці, пластыкі тарэадораў, умення захоўваць спакой і не паддаваца пачуццю самазахавання карыда выглядае вельмі годным, эмацыйным ды захапляючым шоу, але назірать, як здзекуюцца над жывелай было жахліва.

Яны сапраўды іх забіваюць! Забіваюць прама на вачах у глядачоў, каторыя пры гэтым пляскаюць у далоні. Адна справа, калі на гэта глядзіш па тэлевізары, а зусім іншая, калі на тваіх вачах, уздрыгваючы ад болю, гіне жывела… А ты нічога пры гэтым не можаш зрабіць. З іншага боку, сачыць, як тарэадор гуляецца з дзікім быком, махаючы перад ім чырвонай тканінай і пры гэтым варочае толькі торсам, вельмі заварожвае. Гэта сапраўды ў нейкім сэнсе мастацтва. Сэнс якога заключаецца у тым, што на сапраўднага майстра бык мусіць кідацца сам, а тарэадор можа ўварочвацца ад яго толькі торсам, патрошкі перасоўваючыся вельмі харэктэрнымі, пластычнымі крокамі. Гэта праца тут лічыцца элітнай.

Калі шоу людзям падабаецца, глядачы махаюць тарэадорам белымі платкамі ды кідаюсь шляпы. Вельмі дзіўная гістарычнай традыцыя. Але гэта здараецца не заўсёды, бо часам быкі саджаюць тарэадораў на рогі і досыць моцна іх бадаюць, у гэты момант публіка асабліва радуецца…(

Дзіўна ўсё гэта выглядае, але, каб дакрануцца да іспанскай гісторыі ды культуры, варта паглядзець!

 

hiszpania9Дыяне карыда спадабалася! Яе вельмі захапіла майстэрства тарэадораў і ўменне кантраляваць сваі пачуцці. Яна разглядае гэта як мастацва і культурную традыцыю.

_____________________________________________________________________________

 

16.08.2013

Гаворачы агульна пра Іспанію – прыгожа, спякотна і танна. Тое, што трэба! Ды іспанцы вельмі ветлівыя і пазітыўныя людзі.

Вандруючы у гэтых краях абавязкова трэба наведаць аўтаномную вобласць Каталонію, яна сапраўды адрозніваюцца ад рэшты Іспаніі. Адрозніваецца атмасферай, культурай і архітэктурай. У Барселоне, напрыклад, вельмі адчуваецца дух барацьбы за незалежнаць. Паўсюль лунаюць каталонскія сцягі з зорачкамі, іспанскія ж сцягі там, у адрозненні ад Мадрыда, можна сустрэць толькі на адміністратыўных будынках. Яны захоўваюць каталонскую мову, якая значна адрозніваецца ад іспанскай, як пісьмовай, так і вуснай. Дый размаўляючы з мясцовымі адчуваецца, што Каталонцы – нацыяналісты і яны вельмі жадаюць атрымаць сваю незалежнаць ды адрадзіць сваю мову.

А мы збараемся ехаць далей і сення ўвечары пакідаем Іспанію. Хочам паспрабаваць начным аўтаспым. А перад дарогай мусім яшчэ схаваць дзе-небудзь 3-ю частку нашай гісторыі, гэта аказваецца не так та проста! Паркі выглядаюць тут не так як у нас, яму так проста не вырыць!

_____________________________________________________________________________

 

16.08.2013

10 гадзін раніцы, Мадрыд!

Выканалі місію, прагулялісь і паехалі шукаць дарогу ў Партугалію, Лісабон! У параўнані з кіламетрамі, якія мы праехалі – не многа не мала ~3200 км – да яе засталося няшмат, усяго 639 км… Разлічвалі раніцай 17-га быць на месцы. Зноўку паставілі стаўкі: Аксана – а 5-й, Дыяна – 7-й раніцы… Спадзяваліся толькі  на поспех! Намалявалі самую прыгожую шыльдачку!

 

image

13.00 гадзін… Самы, самы сонцапёк. Але, як кажуць, штосьці пайшло не так і наша ўдача знікла… Апынуўшыся на дарозе ў самы сонцапёк, прастаялі больш за шэсць гадзін, а ніхто так і не спыніўся, не атрымалі нават ніводнай пазітыўнай рэакцыі.

Яшчэ не прайшло і некалькі гадзін як у нас скончылася вада… Як у пустэльні, навокал горад, а крамаў няма, а калі і ёсць, то не працуюць! Фіеста :((

Не губляючы надзеі і жадаючы абвергнуць міф аб дрэнным іспанскім спыне, мы працягвалі махаць, крычаць ды усміхацца. На іспанцаў нічога не паўплывала, зразумелі, што гэта не міф. Адзінае, што было не праудай, тое што аўтаспын у іх усе ж такі не забаронены! Пра гэта нам паведаміла паліцыя, якая у усё ж сагнала нас з аўтастрады, за тое, што ў нас не было зяленых камізэлек.

Так а 19-й мы вырашылі крочыць на вакзал. Даведаўшыся кошты на квіткі «пакуль Лісабон» – падумалі мы. 140 еўра за адзін!!! Даражэй за квіткі дадому ў два разы.

Мы разумелі, што хутка ноч, а ночыць няма дзе. Таму шукалі варыянты, а палове на 22-ую знайшлі аўтобус, які ад’язджаў праз гадзіну, каштавау ў тры разы танней і знаходзіўся у трох км. ад нас. Вячэрні марафон праз цэнтр Мадрыда з заплечнікамі па 10 кг. апраўдаў сябе. Аўтобус быў шыкоўны! Даехалі як кажуць з вецярком ды яшчэ на гадзіну раней. Нарэшце ў іншым гадзінным поясе, нарэшце ў самай Заходняй краіне….