Каракорум – першая сталіца Чынгіс Хана



Старажытны горад Каракорум быў сталіцай Манголіі ў 1220-1260-х гадах. Хан Угедэй у 1229 годзе пабудаваў у горадзе палац, які назваў “Палацам дзесяці тысяч гадоў дабрадзенства”. Караком у той час меў вельмі важнае геапалітычнае значэнне для манголаў. У часе войнаў гэта быў галоўны лагер, дзе хан пакідаў сваю жонку і дзяцей. Тут рабілі зброю і забяспечвалі армію ўсім неабходным. На знак пакорлівасці ў Каракорум прыбывалі ўладары блізкіх і далёкіх краінаў, у тым ліку, і рускія князі. Тут вырашаліся пытанні, хто павінен пераймаць уладу, прымаліся рашэнні пра новыя заваявальныя паходы, якія прыводзілі ў рух мільёны людзей і пераварочвлі іх лёсы. Сюды, з надзеяй на ўплыў, накіроўваліся эмісары мусульманскай, будыйскай, хрысціянскай і іншых канфесіяў. Звесткі пра Каракорум ўтрымліваюцца ў кітайскіх летапісах і цыдулках еўрапейскіх падарожнікаў XIII стагоддзя: Плана Карпіні, Марка Пола і дэ Рубрука.

Сёння, акрамя музея, тут знаходзіцца будыскі храм, у якім жывуць і моляцца манахі. Таксама, гэта месца паломніцтва для мангольскіх вызнаўцаў будызму.

[Not a valid template]

Кася Бергель