Культурнае развітанне з Бялградам



Бялград – гэта адзін з лепшых гарадоў для гулянак, паводле „Lonely Planet”. Але гэта званне сталіца Сербіі атрымала пару год таму, а ад гэтага часу, паводле жыхароў, з якімі мы размаўлялі, шмат змянілася. Кудысьці пазнікалі меншыя ініцыятывы, спантанныя мерапрыемствы, якія стваралі непаўторны клімат энергічнага горада. Тым не менш, Бялград – гэта месца, якое мае што паказаць і запрапанаваць як жыхарам, так і турыстам.

Пад Бранкавым мостам знойдзем квартал некалькіх клубаў і кавярняў, якія ажываюць пасля захаду сонца. Тут можна адчуць клімат начнога жыцця сталіцы, паколькі ствараюць яго мясцовыя жыхары. Ёсць дыскатэкі, клубы з электроннай музыкай, рок-бары, але можна таксама наведаць «КЦ Град», дзе паглядзім выставу ці патанцуем пад хіты мінулага часу. І мы паслухалі югаславянскія хіты, калі патрапілі на дыскатэку пад назвай… „Апріль у Бэограду”. „КЦ Град” – гэта адно з месцаў, якое зараз прапануе культуру бялградскага андэрграўнду, таму і на наступны дзень ізноў вярнуліся туды на кінапаказ і сустрэчу з аўтарам карціны Мілюцінам Пятровічам. Але гарадскія клубы выходзяць таксама на замежных партнёраў ды прэзентуюць цікавыя з’явы ў еўрапейскай культуры.

mikser

Ад „КЦ Град” недалёка да месца моднага, але і альтэрнатыўнага. „Mikser house” мае шырокую культурную праграму, ад размоваў праз канцэрты і спектаклі да фестываляў. У палове красавіка клуб запрасіў таксама на кірмаш дызайну, дзе прэзентаваліся мастакі і дызайнеры Бялграда.

Узгадвалі фільм, які ў былой Югаславіі быў даволі добры, а зараз… час ад часу выбіваюцца рэхам у Еўропе прозвішчы сербскіх рэжысёраў, але з націскам на «час ад часу». Канешне, славуты Эмір Кустурыца бароніць добрае імя сербскай кінематаграфіі, але яго лепшыя фільмы таксама радавалі гледачоў у свеце пару год таму. Калі ідзе пра мясцовых гледачоў, то ў Бялградзе магчымасць сустрэчы з фільмам за апошнія гады была значна абмежаваная. Шматлікія кінатэатры, якія тут называюцца „Бёскопамі”, зачыненыя, а зараз у горадзе працуе толькі пару мультыплексаў. Паспяхова розныя ўстановы прапануюць незалежныя агляды кінакласікі ці тэматычныя тыдні, нават месяцы мастацкага кіно з іншых дзяржаў. У красавіку, напрыклад, можна было пазнаёміцца з французскай «новай хваляй» ці кінапрадукцыяй з Аўстрыі.

kc grad

Ствараючы сваю карту культурнага адпачынку ў Бялградзе, нельга абмінуць канцэртныя прапановы. Здараюцца клубныя канцэрты ва ўзгаданым „КЦ Градзе”, „Міксеры” ці альтэрнатыўнай прасторы „Inex Film” і „Ciglana”, варта зайсці на джаз у „Чэкаоніцу”, але і на фестывальныя падзеі, як „Supernatural” ці „Todo Mundo”, якія толькі што завершыліся. Той другі – гэта адно з флагавых мерапрыемстваў Дома амладзінэ, якому цалкам прысвяцілі адну са сваіх карэспандэнцыяў.

Гуляючы па горадзе, сустрэнем нямала музеяў і арт-галерэяў, большых і меншых, з класічным і сучасным мастацтвам, хаця трэба адзначыць, што музей сучаснага мастацтва цягам многіх гадоў зачынены, але яго функцыі спаўняюць іншыя якасныя выставачныя месцы. Некаторых прастораў трэба пашукаць, як „U10”, па вуліцы Касоўска дэвойка, дзе прэзентуюць сваю творчасць маладыя мастакі. Там знойдзем працы, якія каментуюць праблемы сучаснага свету, лакальнага і глабальнага маштабу, аўтары якіх спрабуюць выклікаць дыскусію.

narodno pozoriszte

Моцным і кантраверсійным пунктам сталіцы Сербіі з’яўляецца тэатр. Традыцыі драматургіі тут вялікія, і тэатраў з дасягненнямі хапае, як хаця б Бітэф тэатр ці Атэлье 212, дзе красавік завяршаецца якраз прэм’ерай «Танга» польскага аўтара Славаміра Мрожка. Гэта тэатральная альтэрнатыва, а за мурамі Народного позоріштэ, як называецца нацыянальны тэатр у Сербіі, нібыта амаль кожны дзень ёсць спектаклі, але не менш часта змяняюцца тут афішы, з’яўляюцца аб’явы пра адкліканыя спектаклі. І мы, хаця мелі ў руках квіткі на балет «Партрэт Дарыяна Грэя», канчаткова на спектакль не патрапілі. Дзяржаўныя выдаткі на культуру ў Сербіі скандальна малыя, што прыводзіць да такіх сітуацый. Атмасфера ў дзяржаўных установах культуры сапраўды дрэнная, не выключаючы забастоўкі.

https://www.youtube.com/watch?v=IFAhIqCzXS0&feature=youtu.be

Карцінай, якая дапаўняе прадстаўлены вобраз стану культуры ў Сербіі, можа быць і ёсць славутая дзіра ў заслоне галоўнай сцэны Нацыянальнага тэатра, хаця гэткія праблемы вырашальныя, а добрае імя культурнага Бялграда бароняць незалежныя ўстановы. А мы? Безумоўна, вернемся яшчэ ў Бялград з перакананнем, што гэты горад можа ствараць умовы спрыяльныя да жыцця і з гадамі ўсё ж такі захавае свой арыгінальны характар.

З Бялграда Радэк Дамброўскі і Ілё Карпюк, Беларускае Радыё Рацыя