Манголія: Улан-Батар



 

Сталіца Манголіі – гэта, па праўдзе кажучы, адзіны нармалёвы горад у гэтай краіне. Дарваўшыся да KFC, пасля двухтыднёвага спажывання кансерваў, я адчула сябе, як у нейкай еўрапейскай амбасадзе.

Па дарозе, каля кожнага населенага путнкта, можна падзівіцца, на свайго роду, святыні для манголаў, дзе на невялічкіх драўляных ствалах людзі вешаюць блакітныя стужкі. Разам са стужкамі людзі выказваюць падзяку духам гэтага месца, просяць спагады і дапамогі ў праблемах. Ля некаторых ляжаць, нават, кастылі. Відаць, дапамагло. =)

[Not a valid template]

Сам горад Улан-Батар быў заснаваны ў 1639 годзе, а ягоная назва пекладаецца як “чырвоны волат”. Жывуць тут каля мільёна манголаў. Такую назву горад атрымаў у гонар народнага героя Дамдзіна Сухэ-Батара. Дамдзін паклікаў, у 20-х гадах, Чырвоную армію: на дапамогу перад кітайскімі войскамі. Камуністычны ўплыў Савецкага Саюза прывёў да амаль поўнага знішчэння будыскіх і ламаіскіх святыняў у краіне.

Запрашаю на шпацыр па Улан-Батары!

[Not a valid template]

Кася Бергель