Мангольскае бездарожжа. Алтай



Нашае імкненне паглядзець сталіцу Манголіі прымусіла нас праехаць па мангольскім бездарожжы 800 кіламетраў. Вельмі часта грунтоўка ўвогуле адсутнічала, а па дарозе сустракаліся шкелеты скаціны і самаходаў. У выніку, наш румынскі джып не вытрымаў: пацёк радыятар. Ледзь дабраліся да гарадка Алтай. А ў гатэлі, пад крыклівай назваю Grand Hotel, дзе мы спыняліся, нас чакаў маленькі нявінны “бонус”. У прыбіральні не было ні вады , ні свету. А замовілі мы, як найбольш пафасныя мажоры, нумар люкс. =)

[Not a valid template]

Крамы таксама здзіўляюць. Паліцы набіты аднымі цукеркамі і кансервамі з Германіі, Нарвегіі, Украіны, Расеі, Польшчы і іншых краінаў. Купіць больш істотныя рэчы, як малако, вельмі складана. Я часам натыкалася на нямецкае малако, тэрмін ужывання якога быў 2 гады. Каўбаса толькі з каніны.

[Not a valid template]

У горадзе Алтай жыве амаль 16 тысячаў чалавек. Крыху паблукаўшы па нематлікіх вуліцах, падзівіліся на мясцовых.

[Not a valid template]

Кася Бергель