Падарожжа з Рацыяй – Дзённік Графамана. Польшча



padaroazRacyjaj

18.05.2013 Гадзіна – ‚В’ – пачынаем!!!

padarozza_z_racyjaja_-_nareszcie_paczatek

Падарожжа з Рацыяй – Нарэшце пачатак!

Здаецца яшчэ 2 дні ды ўсё б вырашыў, усё б падрыхтаваў як трэба,

усё ўзяў, што патрэбна,

усё не ўзяў, што не патрэбна…

Але няма што ныць – тэба ехаць

Учора вечарам яшчэ Бохня

прэзэнтацыя Бульбамове

– ноч поўная размоваў пра беларускую культуру…

хмялёвыя напоі…

Ранішні цягнік,

Шмат невырашаных справах – у саквах на ровары, шмат непатрэбных рэчаў,

у іх напэўна таксама адсутнічае, шмат патрэбных рэчаў…

але час прышоў – БЕРАСЦЕ ЕДУ ДА ВАС !!!!

1.bochnia_uczora_(1)Учора ў Бохні

aposznia_fota_u_vaveАпошняе фота перад выездам з Варшавы

 

3.nieprafesjanajna_fota_nieprafesjanalnaha_roveraНепрафесіянальнае фота непрафесіянальнага ровара

Песня на сёння – „Непрофэссёнальнэ” ад гурта Бэрлінска Дрога

* * *
Першы дзень змяніўся на два…

Паколькі з Варшавы выбраўся даволі позна, дык аказалася, што не змагу даехаць у Сандамір, як планаваў.

У першы дзень праехаў толькі 100 км, заначаваў у парку на радзіме польскага паэта Яна Каханоўскага (не ведаю, ці меў ён беларускія карані, але ж кожны польскі пает меў беларускае паходжанне).

 muzej_kahanouskaha
Музей Каханоўскага
На канец дня, калі ўжо шукаў месца на начлег, паехаў паводле пазначанага турыстычнага роварнага шляху (хай яго шляг…) і вельмі пашкадаваў – дзве гадзіны па балоце, дзе камары, як сланы…
i-szy_naczleh
 Першы начлег
Песня на ўчора – „Людзі на Балоце” – Людзі на Балоцеhttps://www.youtube.com/watch?v=yQ0mIrhOIM0

 * * *

 19.05.2013

Наступны дзень засталося 130 км да Сандаміра, усё ж немагчыма яго абмінуць: гэта адзін з прыгажэйшых гарадоў у Польшчы. Зараз яго рэкламуюць у адным польскім серыяле ды натоўпы топчуць па слядах «Айца Матэвуша» – раптоўна з’явілася шмат прадуктаў з назвай сандамірскі – запяканкі, віно, мёд, сала, нават цукеркі «Кароўкі», але мяне найбольш зацікавіў старадаўні мясцовы напітак «Сандамірскі Яблык» – даволі таннае віно з яблыкаў.

А яблыкаў тут процьма – усюды сады ды яблыкі, я першы раз бачыў мясціны, дзе ніводнай бульбы не расце.

Аніце дзякуй за каўчсёрфінг-упіску ды экскусію па горадзе…

 

sandomierz_-_hetuju_ratuszu_ja_dahetul_vedau_tolki_z_pastovych_marakГэтую ратушу я дагэтуль ведаў толькі з паштовых марак

Песня на сёння ад Аніты, якая паказала Сандамір ды прыняла на начлег праз каўчсёрфінг  – TYR – „Sinklars Visa”

* * *

20.05.2013

Калі планаваў дарогу, думаў пра праезд з Сандаміра да Кросна як пра адпачынак…

 

perajezdzajem_wis-uПраязджаю Віслу

… але атрымалася ўсё наадварот. Замест планаваных 140 км на канец на лічыльніку з’явілася 180 (то з-за маіх памылак, то з-за таго, што людзей пытаў пра дарогу). Яшчэ вецер у твар, на апошніх кіламетраў некалькі крутых горкаў, ды вось у выніку даехаў толькі ў 11 вечара.

Гаспадар кватэры (зноў каўчсёрфінг) не крыўдаваў, а калі ўбачыў у маіх руках два півы, дык нават узрадаваўся…

У прасторнай зале сціплай кватэры два гаспадары. Амерыканец – настаўнік ангельскай мовы ў прэстыжным садку, які нецярпліва чакае заканчэння кантракту. Жыццё ў Кросна прымае хутчэй як пакаранне, кожныя выходныя ездзіць у Кракаў, а Беларусі трошкі пабойваецца…У другім пакоі другі пакараны – гішпанец з Маёркі, які прыехаў у Польшчу па праграме Эразмус і ўвесь вечар сядзіць на скайпе. Праз моўны бар’ер я так і не змог давецца, якая ж вышэйшая ўстанова знаходзіцца ў  Кросна…

u_amerykanca_u_chacieУ амерыканца ў хаце