Пнеўна



У гэтым выпуску падарожнікі знаёмяцца з Марыяй Багнюк з вёскі Пнеўна. Хоць насамрэч яна нарадзілася на хутары, а ў вёсцы сям’я аказалася па прымусе. Заслугі яе бацькі – удзельніка і інваліда вайны – не памякчылі рашэнне пасляваенных калгасных улад. Аповед з першых вуснаў і на сакавітай мясцовай гаворцы слухайце ў пятым выпуску перадачы, створанай паводле падарожжа ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.

На фота: фрагмент убрання хаты Марыі Багнюк.

Алеся Лугавая Супольнае падарожжа Беларускага Радыё Рацыя і праекта “Дыялекты”.