Порта



24.08.2013 Порта

У Порта мы прыехалі на 2 дні раней чым планавалі, таму ў нас спачатку не было жылля. Марыя падвезла нас да аэрапорта, у якім і правялі першую ноч. 24-га раніцай паспрабавалі звязацца з нашым каўчсёрферам, але ў Партугаліі цяжка знайсці дармовы інтернет! Нават у Макдональдсе не працуе. Узгадалі пра дабрыню AppleStore і скарысталіся яго дывайсамі 😉 Дарэчы, інтэрнет тут вельмі дарагі, таму і ў нашага каўчсёрфера, яго не было – 70 еўра на месяц, гэта вам не нашых ~10 😉

24-га ўвечары для нас ўжо знайшоуся дом! Наш каўчёэрфер Руі прыняў нас раней і адразу пазнаёміў з горадам, з начным прыгожым Порта! Начное жыццё ў Порта пачынаецца а поўначы ў пятніцу і скончваецца ў суботу раніцай! Тут, як гэта не дзіуна, не так, як у Іспаніі, фіеста толькі па выходных! 1portoНабярэжная ракі Дора. З іншага боку відаць горад Гая, а таксама знакаміты мост Dom Luís, які злучае дзве часткі горада.

 

Порта мы палюбілі адразу!

Па-першае, за дармовае метро! Тут, як і ў Празе, пасажырам даюць выбар: спадзявацца на ўдачу і ехаць зайцам, альбо купляць білет. Тут няма турнікетаў, таму можна ўвайсці задарма, а кантралёраў відаць з далёка. Выглядае яно вельмі дзіуна, таму што пабудавана цалкам на паверхні і больш нагадвае трамвай.

Па-другое, тут танны алкаголь у барах. Напрыклад, піва ў цэнтры каштуе ад 1-го да 3 еўра. Віно 3-5.

Па-трэцяе, тут вельмі смачная нацыянальная кухня і мясцовы знакаміты Porto Wino – партвейн.

Ну і канешне ў гэты раз нам вельмі-вельмі пашанцавала з каўчсёрферам Руі, ён нарадзіўся ў Порта, таму і павадзіў нас па самых цікавых месцах. Горад Порта мае вельмі багатую архітэктуру – уражваючыя масты ды касцёлы. Сам горад пабудаваны на ўзвышшах, таму гуляць цяжкавата, асабліва па старых брукаваных вуліцах.

2portoВід на Порта з маста Dom Luís.

 

3portoІншы бок ракі Дора – горад Гая. Паўсюль вінныя пограбы „calem”.

 

4portoРадыё Рацыя ў Партугаліі.

 

5portoТолькі на набярэжнай Порта стаяць самыя задбаныя старыя будынкі… У глыбіні старага горада яны выглядаюць значна горш.

 

6portoПлошча свабоды. Помнік караля Португаліі і імператора Бразіліі.

 

7portoВакзал – твор мастацтва, які размаляваны выявамі з гістарычным сюжэтам. Неверагодна прыгожа!

 

8portoКасцёл

 

9portoДва Касцёлы.

 

За гэтыя сем дзён мы цалкам пагрузіліся ў партугальскую культуру і гэта сапраўды было незвычайна. Мы навучыліся піць каву эспрэса пасля ежы, глядзець увечары футбол і есці салёную рыбу з лускай.

Знакамітая партугальская сардзіна з лускай. Непрыгожыя, таму што з акіяна 🙂

Мы некалькі разоў аблазілі горад, паспрабавалі знакамітыя партугальскія стравы ды напоі, паслухалі партугальскую паэзію і эмацыйнае Фадо.

Дарэчы з Фадо неяк дзіўна атрымалася, звычайна яго спяваюць увечары ў фірмовых барах, якія называюцца “Сalem”. Столікі ў іх трэба браніраваць загадзя, а квіток каштуе больш за 20 еўра. Мы паслухалі яго задарма! Проста ўдзень ішлі ў патрэбнае месца і ў патрэбны час. Вельмі эмацыйная музыка з вельмі моцнымі галасамі, якую паслухаўшы аднойчы немагчыма забыць.

Распавядаючы пра акіян і надвор’е, то тут не вельмі цёпла! А акіян увогуле ледзяны ды вар’яцкі. Хвалі такія моцныя, што проста збіваюць з ног, але гэта вельмі добра для сэрфінга, які тут вельмі папулярны, як бег і ровар.

10portoДзень цяжкі, але не для тых, хто адпачывае на акіяне.

 

Партугальцы – файныя! Не такія гучныя, як іспанцы, але вельмі адкрытыя ды пазітыўныя. Усе вітаюцца, ды робяць капліменты 🙂

У гэтым плане нам таксама надзвычай пашанцавала.

Вяртаючыся з пляжа, мы не ўбачылі кантралёраў, якія зайшлі ў наш вагон! Узялі, як кажуць, з палічным, без квіткоў ды пашпартоў! Вылікалі паліцыю, а праз хвілін 10 каля нас сабраўся цэлы кансіліум з прыгожых партугальскіх мужчын, з якімі мы весела жартавалі ды размаўлялі. Яшчэ праз 10 хвілін нас адпусцілі, аддаўшы на памяць штрафы.

12portoКвітанцыю штрафа ў памеры 180 еўра, падаравалі на памяць.

_____________________________________________________________________________

 

28.08.2013 Порта

Апошні дзень у Порта. Падарожжа амаль падыйшло да канца, на перадзе дарога, а мы толькі ўвайшлі ў смак. Кажуць, так заўсёды бывае 🙁

Паглядзелі прагноз надвор’я ў Беларусі і падумалі, што трэба ў Барселону на ПМЖ вяртацца :))) Неяк сумна з лета ў восень вяртацца.

14portoАэрапорт у Порта. З0-га раніцай плануем быць у Берасці.

_____________________________________________________________________________

 

Удзельніцы праекта “З Рацыяй на край Зямлі” Аксана і Дыяна праехалі аўтаспынам праз 9 краінаў. Пасля сваёй працяглай вандроўкі яны завіталі ў студыю нашага радыё ў Беластоку. 

aksana_i_dyiana_3

 

Пра тое, адкуль з’явілася ідэя паехаць аўтаспынам на край Зямлі, яны распавялі ў інтэрв’ю нашаму карэспандэнту Уладу Грынеўскаму.

Аксана: Мы заўсёды падарожнічаем, ездзім аўтаспынам. У нас даўно была мара паехаць куды небудзь далёка. Ездзім аўтаспынам, бо мы студэнты, таму ашчаджаем. 

Дыяна: Нам было цікава, дакуль мы зможам даехаць аўтаспынам. 

РР: Ці знайшлі Вы край зямлі, дзе ён знаходзіцца? 

Аксана: Мы ведалі, што ёсць такая кропка – Мыс Рока. Мы шмат пра яго чыталі, там дарэчы напісана, што гэта край зямлі. Але мы даведаліся, што ў Партугаліі ёсць яшчэ адзін край зямлі, пра які мы раней не ведалі. 

РР: Калі не памыляюся, то Вы не пачаткоўцы ў аўтаспыне?

Дыяна: Мы вельмі часта ездзім.

Аксана: Ездзім аўтаспынам, канешне для нас гэта не ўпершыню. Новым было тое, што мы ехалі па іншых краінах, моваў якіх не ведалі. Раней ездзілі па Польшчы, Беларусі, Нямеччыне, Чэхіі. Мы дрэнна валодаем англійскай, не ведаем іспанскай, італьянскай, але тым не менш вырашылі ехаць. Хацелася пазнаёміцца з новымі людзьмі, культурай, мовай, было вельмі цікава.

РР: Калі казаць пра аўтаспын, ці адкрылі вы для сябе нешта новае?

Дыяна: Мы лічым, што найлепшы аўтаспын у Польшчы, а найгоршы ў Іспаніі. Нам пра гэта казалі, але мы не верылі. 

Аксана: Напрыклад, калі мы ехалі з Барселоны ў Мадрыд, хоць гэта і была Іспанія, але нам пашанцавала.

Аксана: Калі мы выязджалі з Мадрыда ў Лісабон, то было цяжка. Давялося прастаяць 6-ць гадзінаў у спёку. Тады ўжо зразумелі, што тое, што пішуць – гэта праўда. Таму прыйшлося ехаць аўтобусам. Вельмі файна было ехаць з італьянцамі, бо яны спыняліся. Кажуць, што ў Партугаліі таксама дрэнны аўтаспын, але гэта хлусня, нам пашанцавала. Мы вельмі файна там павандравалі, паездзілі. 

Дыяна: Калі мы стопілі ў Партугаліі, то спыняліся толькі замежнікі: французы, італьянцы, але не партугальцы. У Іспаніі было вельмі цяжка, бо ўжо вечарэла, надыйшла ноч, таму падумалі, што не даедзем.

Аксана: Звычайна доўга не стаялі нідзе, паўгадзіны і мы ўжо ехалі. Калі стаіш даўжэй, то пачынаеш думаць, што калі будзе машына, яна давязе да апошняй кропкі. Амаль заўсёды так і атрымлівалася.

РР: Як яшчэ Вы можаце ахарактарызаваць аўтаспын? 

Аксана: Аўтаспын – гэта лёгкі спосаб пазнаёміцца з людзьмі і даведацца шмат новага і цікавага, пры ўмове, што ведаеш мову. Калі падарожнічаеш самастойна, то трэба ведаць, што ты хочаш пабачыць, бо калі сустракаеш людзей, то дастаткова цяжка нешта даведацца.

aksana_i_dyiana_2

aksana_i_dyiana_1