Прага



01.08.2013

Вось і мінуў першы дзень падарожжа! Аўтаспын нас не падвёў: як заўседы – хутка, весела і з прыгодамі. Па-за намі больш за 900 км, прыемныя знаёмствы, прыгожыя польскія краявіды ды гарады.

Першы прыпынак – Варшава: рытм, дынаміка, шмат сяброў ды апошнія прыгатаванні. Свет не без добрых людзей: Кузя з упіскай дапамог.

Каб патусіць крыху ў Вроцлаве і сустрэцца з беларусамі, выехалі на дзень раней, чым планавалі.

“Wroclaw – miasto spotkan” ды гномаў, сустрэў холадам, але ўтульныя старыя вулачкі ды сямейная атмасфера нашых сяброў, размовы да гадзіны ночы пакінулі прыемныя ўражанні.

 

3padarozzaМаша, Арцём і Дыяна.

Раніцай, пастаяўшы гадзіну пад Вроцлавам,  пад’ехалі ўсяго на 5 км.

 

1padarozzaКаля Вроцлава прастаялі гадзіну, атрымалі модны загар ды ў канцы праехалі 5 км.

 

„Дааа, яшчэ не ў Іспаніі, а спыну няма,” – падумалі мы, як адразу злавілі машыну амаль што да Прагі і пацвердзілі, што галоўнае ў аўтаспыне – з’ехаць з мёртвай кропкі. Тут, на захадзе Польшчы, адчуваецца іншы клімат, адрозніваецца архітэктура, прастора пакрываецца ўзвышшамі ды незадбанымі нямецкімі дамамі.

180 на гадзіну па гарах – адчуванне, як на амерыканскіх горках: унутры ад страху ўсё пераварочваецца, ногі ўціскаюцца ў падлогу ды вушы закладае. Асабліва страшна было ісці на абгон праз дзве паласы ды пры гэтым па телефоне размаўляць. І нічога не зробіш – у кіроўцы талент, а талент не прап’еш. Дамчаліся хутка ды з вецярком. 100 км да пункта „B”, нават ад уражанняў не паспелі адысці, як мы ўжо едзем далей. Брат брата пазнае здалёк: спынілася мышына, а адтуль па-руску кажуць: „Садитесь”. Света і Маша – усходнія эмігранткі, выхаваныя па еўрапейскіх стандартах у Празе, але з праўдзіва ўкраінскай душой. І слова між імі не ўставіш, эмоцыі ды пазітыў зашкальваюць. Вось так хутка, весела ды інфармацыйна даехалі ў самы гістарычны цэнтр горада чырвоных дахаў.

 

2padarozzaДыяна, Света і Маша. Астатніх 100 км праехалі з украінскімі эмігрантамі.

_____________________________________________________________________________

 

03.08.2013

Як мы ўжо пісалі, да Прагі даехалі хутка ды весела. Два дні на Прагу, ні многа ні мала, але выканаць місію – закапаць частку беларускай гісторыі, сустрэцца з сябрамі ды пазнаёміцца з галоунымі архітэктурнымі каштоўнасцямі паспелі.

Прага такая хмельная ды старажытная. Што не будынак, то каштоўнасць, куды не глянь розныя архетэктурныя стылі, шмат прыгожага, турыстаў, бараў ды вулічных артыстаў. Паўсюль жывая музыка, вольная ды творчая атмасфера.

Адна з прычын па якой мы паехалі праз Прагу – гэта спатканне з маёй сяброўкай, якая ўжо два гады вучыцца ў Кітаі, напачатку ліпеня яна прыехала ў Беларусь, але мы з ёю размінуліся, то нас не было, то яна з’язджала. Таму вырашылі сустрэцца ў Празе, каб дакладна. Так і атрымалася, мы сустрэліся. Гэта была не адзіная сустрэча, праз некалькі хвілін выпадкова ў натоўпе турыстаў пазналі яшчэ двух сяброў. Ксюша ды Андрэй вярталіся праз Прагу з Барселоны. Так і пратусілі два дні ў прыемнай беларускамоўнай кампаніі. Разам закапалі частку гісторыі, прайшліся па барах ды гістарычна важных месцах.

 

1prahaБеларуская Прага! Дыяна, Андрэй, Ксюша, Ганна

 

Першую ноч у Празе пераночылі на гары, у намёце, які першы раз у жыцці паставілі самастойна. Таму паўночы чакалі, хваляваліся, што нас накрые дахам ці яшчэ што-небудзь, але чакала нас іншая нечаканасць, прачнуліся мы ад таго, што на наш “дом” рычалі ды гаўкалі сабакі, спалохаліся. Радыя былі, што намёт баявое прайшоў выпрабаванне, спадзяемся, што да Партугаліі вытрымае, здавалася, што неякасным здаваўся.

На другую ноч, перад цяжкай дарогай пайшлі у хостэл, у якім спыніліся Ксюша з Андрэем, месца хапіла толькі на адну з нас, таму другая праскочыла за дарма. Ашчадзілі палову, такое вось эканомнае студенцкае жыццё, ашчаджаем на ўсім, што магчыма. Натхнённыя пражскай атмасферай раніцай мы рушылі ў дарогу.

Самая цяжкае ў аўтаспыне – гэта знайсці выезд з горада, ды патрапіць на патрэбнуютрасу. Так, прайшоўшы па лясах ды палях, парушыўшы хіба што ўсе правілы дарожнага руху, мы выйшлі. Спякота, сонейка – прыгажосць, але не на адкрытай прасторы. Прастаяўшы 20 хвілін, каля нас спыніліся партугальцы, хлопцы ехалі на «Jumping fest» – самы вялікі фестываль у Празе, які праводзіцца раз на год. Яны скачуць з маста над ракой, вышыня больш за 100 метраў. У фестывалі ўдзельнічае каля 5 тысяч чалавек, займаюцца яны гэтым спортам ужо 7 год, пасля таго, як пераехалі ў Прагу.

 

2prahaАўтастоп з партугальскімі хлопцамі атрымаўся, вельмі пазітыўныя хлопцы з вельмі складанымі імёнамі.

 

Спачатку аўтаспын ішоў марудна, перасоўваліся на недалёкія адлегласці. З кіроўцаў, якія затрымліваліся, ніхто не  ведаў англійскай мовы, дамаўляліся на мове свету – жэстамі. Паціху даехалі амаль да мяжы Чэхіі, дзе і “завіслі” надоўга. Шчыра кажучы, стаміліся ад спёкі і згубілі надзею – прастаялі амаль гадзіну. Узгадалі пра аўтаспын у Польшчы і марылі сустрэць палякаў, занадта там усе проста, тры хвіліны і едзем далей. А тут усё па-іншаму, машыны не спыняюцца, ды і даведацца штосьці цяжка, бо па-чэшску нічога не разумелі. Думалі, размаўлялі і зразумелі, што думка матэрыялізуецца. Мы палякаў наваражылі – едуць! Пабачыўшы польскія нумары аж дух перахапіла. Хлопцы ехалі ў Італію, але не ведалі, як і праз якія гарады, але нас узялі.

 

3prahaТранзіт праз Аўстрыю атрымаўся, разам з палякамі.

 

Пачуццё эйфарыі не паспела прайсці, як аўтамабіль не змог падняцца ў гару, скончылася паліва. Падумалі, што будзем пхаць машыну да самай Італіі 🙂 Але ўсё абышлося без асаблівых прыгодаў, заправіліся ды паехалі. Так  мы праехалі транзітам праз Аўстрыю, такіх прыгожых месцаў, як нам падалося, мы ў жыцці не бычылі. Альпы, масты, вышыня якіх больш за 190 метраў, тунэлі і горныя дамы. Прырода – вачэй не адарваць. У гарах мы трапілі пад ураган. Выглядае гэта вельмі прыгожа, але ў той жа момант жахліва. Нам вельмі пашанцавала, што мы былі ў аутамабілі, іначай ад нашага намёту нічога не засталося б.

Так у вельмі ўтульнай атмасферы, праз 5 гадзін, мы спыніліся ў Італіі, каля Вероны. Там і паставілі намет.