Развітанне дзяцей з Падляшша з летнікам „Зубронак”



Развітальны баль на завяршэнне летніку ў «Зубронку». Дзеці з Падляшша правялі амаль тыдзень у Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубронак». Прымалі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, медычных працэдурах ды культурных сустрэчах і экскурсіях. Апошняя вечарына была поўная музыкі, танцаў і эмоцыі.

– Я на фартэпіяна грала “Развітанне з радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. Гэта такі твор, які мне вельмі падабаецца. Яго тэма падыйшла, таму што мы наведалі сядзібу Агінскага ў Залессі. У нас былі вельмі прыгожыя сукенкі, у хлопцаў белыя кашулі, як на балі.

– Было ўрачыстае развітанне. Сентыментальнае. Вельмі мне спадабалася.

– Ездзіла па лагерах ад шостага году жыцця. Я ніколі такога не бачыла на завяршенне лагера. Я задаволена, што магла выступіць і што магла узяць удзел у такой урачыстай сустрэчы.

Вучні ў рамках летніка зараз праводзяць час у сталіцы Беларусі. Яшчэ сёння пабываюць у Мірскім і Нясвіжскім замках.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі