Зацягнутае дрыгвой – “Ахрышчанае” паганства ў Багданаўцы



Уязджаючы ў Багданаўку паганскія матывы адчуваюцца на кожным кроку. Амаль усе хаты ўпрыгожаныя салярнымі знакамі. Гэта не толькі дэкаратыўны матыў, але доказ колішняй веры ў ягоныя містычныя ўласцівасці.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Могільнік у Багданаўцы таксама адлюстроўвае спрадвечныя вераванні нашых продкаў. Дагэтуль побач з сучаснымі помнікамі на старых магілах ляжаць дубовыя калоды, якія мясцовыя жыхары інакш называюць зрубамі.  Па адной з версій, вялікая, цяжкая калода берагла цела памерлага ад дзікіх звяроў. Аднак няма сумневаў, што гэты звычай захаваўся яшчэ з паганскіх часоў. З прыняццем хрысціянства да дубовай калоды пачалі прычапляць жалезны крыж.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

7

8

9

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дубовыя калоды на магілах з аднаго боку былі разгалінаваныя на два сукі. Як патлумачыў жыхар Багданаўкі спадар Косця, па іх вызначалася ў якім кірунку ляжала цела.

22

Згодна з традыцыяй, дубовую калоду на магілу памерлага павінна прывезці найбліжэйшая сям’я. Спадар Іван з Багданаўкі таксама ўзгадвае, як разам са сваім бацькам выразаў дуб на магілу дзеда ў суседнім лесе. Гэта быў апошні пакладзены зруб на Багданаўскіх могілках.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

21

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя