Зацягнутае дрыгвой. «Азарычы — месца мартыралогіі беларусаў»



Азарычы — гэта мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вішы. Цэнтр Каленкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. «Азарычы» таксама былі адзіным у акупаванай фашызмам Еўропе лагерам, дзе мірнае насельніцтва змяшчалася ў балоце ў халодны час года, без прытулку, цяпла і ежы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вязняў наўмысна заражалі тыфам, каб хвароба перакінулася на салдатаў Савецкага Войска, якія вызвалялі гэтыя тэрыторыі.

4

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У лагеры было звыш 55 тыс. мірных жыхароў, палова з іх — дзеці да 13 гадоў. З-за голаду, холаду і тыфу ў лагеры загінула больш за 20 тыс. вязняў.

10

Для Беларусі, Другая сусветная вайна з’яўляецца найбольш трагічнай картай у гісторыі. У цяперашні час не жыве амаль ніхто з тых, хто ў тыя гады быў дарослым.

14

Пра гэтыя падзеі могуць распавесці іхнія дзеці, якія разам з бацькамі сталі ахвярамі фашысцкага тэрору. Калі пачалася Другая Сусветная Вайна, Таццянеа Іванаўне з Азырычаў было 14 гадоў. Уся яе сям’я апынулася ў лагеры, які быў створаны немцамі ў паблізкім лесе.

13

15

Гераіня сённяшняй перадачы для нашага Радыё расказала ўсё з пабачанага і перажытага ў лагеры, дзе загінулі тысячы яе суродзічаў. Праўда, лагер не забраў яе жыцця, ён яго пакалечыў.

12

Спадарыня Надзея з дачкой перад хатай, якая ператрывала вайну.

16

17

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

«Беларусь у аднабаковым парадку перагледзела вынікі Другой сусветнай вайны. Распараджэннем Адміністрацыі Лукашэнкі РБ ад 6 сакавіка 1995 года была створаная навукова-кваліфікацыйная камісія для афіцыйнага азначэння статусу месцаў прымусовага зняволення грамадзян на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў годы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта было неабходна для вызначэння выплат Германіяй фінансавай дапамогі вязням». Падае Хартыя ’97 у артыкуле з 2009 года.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Без увагі на тое, колькі было сказана цёплых словаў пра герояў і ахвяраў, такіх як Таццяна Іванаўна, таго жудаснага часу, здаецца, што існуючая ўлада не хоча дакрануцца да гістарычнай праўды. «Камісія насуперак рашэнню Нюрнбергскага трыбунала, які вызначыў «Азарычы» як канцэнтрацыйны лагер, змяніла ягоны статус на «лагер смерці». Гэта, здавалася бы, падкрэслівае зверствы фашызму ў «Азарычах». Але горкая праўда складаецца ў тым, што замена слова «канцлагер» на «лагер» прывяла да паніжэння кампенсацыйных выплат вязням. Калі б гаворка ішла пра грошы з беларускага бюджэту, то ў дзеяннях камісіі можна было бы ўгледзець хоць нейкую логіку. Але кампенсаванні былым вязням фашызму выплачваліся са сродкаў ФРГ. Беларуская камісія не шукала і не хацела шукаць гістарычнай праўды пра «Азарычы», не быў апытаны аніводзін сведка з ліку вязняў» — даносіць Хартыя’97.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Азарычах толькі людзі ва ўзросце Таццяны Іванаўны памятаюць, што на месцы дзе сёння расце парк, быў нямецкі могільнік, які адразу пасля вайны зраўнялі з зямлёй . І хоць гэта ад іх, фашысцкіх акупантаў, сёння 89-гадовая спадарыня Таццяна выцерпела шмат гора і пакут, не можа зразумець і цяперашніх уладальнікаў.

21

У верасні на хвалях Радыё Рацыя запрашаем паслухаць рэпартаж, гераіняй якога будзе былая малалетняя вязнярка Азарыцкага лагера смерці-тады 14-гадовая Тацяна Іванаўна.

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя