Зацягнутае дрыгвой – „Беларуская Скандынавія”



У Лельчыцкі раён мы заехалі ў пошуках мясціны, якую называюць Беларускай Скандынавіяй. Вёска Глушкавічы славіцца сваімі нетыповымі для Беларусі краявідамі, а менавіта маляўнічымі скалістымі кар’ерамі, якія ўзніклі пасля здабычы каменя.

Сама дарога таксама заінтрыгавала. Такую патрыятычную ліштву  можна ўбачыць па дарозе з Лельчыц.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Самі Лельчыцы маюць цікаваю легенду, што нібыта некалі мангола-татары нападалі на гэтыя землі ў пошуках залатой маскі паганскага бога Леля. Пэўна такая гісторыя магла быць не горшай за прыгоды Ясона з яго залатым руном.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На ноч у Глушкавічах  прыгарнуў нас да сябе спадар Якаў, незвычайны чалавек з незвычайным для Беларусі хобі. Насуперак скептыцызму сваёй жонкі 30 гадоў назад ён прывёз з Віцебска насенне жэньшэня, каб споўніць сваю мару і займацца вырошчваннем гэтай лекавай расліны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вось такая нечаканая плантацыя ў палескай вёсцы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадар Якаў распавядае, што людзі часта памылкова лічаць, што ў кар’ерах здабываюць граніт. Калі дакладна, то каменная парода называецца магмаціт. Менавіта яго па большай частцы выкарыстоўвалі падчас пабудовы Менскага метро.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вось яна якая! Беларуская Скандынавія…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя