Зацягнутае дрыгвой – Беларускі Іерусалім



У нашай вандроўцы па Палессі мы не маглі абмінуць адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. У летапісах Тураў узгадваецца ўпершыню ў 980-м годзе. Былую сталіцу Тураўскага княства называлі калісьці беларускім Іерусалімам. У сярэднявеччы горад мясціў 45 праваслаўных святынь. Руіны адной з іх мы наведалі ў музеі недалёка ад старога гарадзішча.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Існуе некалькі легенд, чаму горад мае такую назву. Згодна з адной, па тураўскай зямлі хадзілі велічныя старажытныя быкі – туры, якія ў выніку шматлікіх паляванняў і гаспадарчай дзейнасці людзей вымерлі. У мясцовым музеі захаваўся сапраўдны рог гэтай вялікай жывёлы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Недалёка ад гарадзішча ўзвышаецца помнік беларускаму “Златавусту” – Кірыле Тураўскаму. “Салодкі ж мёд і добры цукар, толькі лепей за іх розум кніжны, бо гэта ёсць жыцця вечнага скарб”, – пісаў калісьці беларускі асветнік, мудрасць якога ішла па-за межы Тураўскай зямлі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аднак самая вядомая адметнасць  Турава – загадкавыя крыжы, якія прыплылі з Кіева па Прыпяці  ў горад. Камуністы спрабавалі іх утапіць, аднак у 1937-м годзе каменныя святыні пачалі ўсплываць і “вырастаць” з зямлі. Гэты крыж знайшоў мясцовы Іван і, каб пазбегнуць расправы НКВД, закапаў яго на Барыса-Глебскіх могілках.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Засведчана, што некаторыя з 10-ці крыжоў неверагодным чынам цягам год раслі ў аб’ёме. Як распавядае стараста праваслаўнай Барыса-Глебскай царквы Валерый, людзі, якія прыязджалі пакланіцца крыжам, неаднойчы атрымоўвалі цудоўнае вылячэнне ад хваробаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадар Валерый паказаў нам здымак, які пакінуў яму турыст з Гомеля. Пасля экскурсіі абураны мужчына вярнуўся са здымкам, на якім выявіўся храм, якога зараз няма. Як аказалася пасля, гэта было месца, дзе свае апошнія гады правёў у малітвах Кірыла Тураўскі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У храме на могілках вісіць ікона, якую спадар Валерый таксама лічыць цудадзейнай. Стараста дазволіў дакрануцца да вачэй абраза, якія міраточаць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яшчэ адзін святы крыж знаходзіцца каля царквы святога Лаўрэнція Тураўскага.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ікону адмыслова для гэтай царквы падараваў Аляксандр Лукашэнка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Будучы ў Тураве грэх не паблукаць ля берагоў Прыпяці, якая, па адной з версій гісторыкаў, з’яўляецца часткай мора Герадота, якое старажытны гісторык узгадвае ў сваёй чацвёртай кнізе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя