Зацягнутае дрыгвой – Лунінецкі Матэйка



Хоць на Палессі ў музеях ці гістарычных залах часцей можна сустрэць мастацкія варыяцыі на тэму Леніна, лунінецкі мастак спрабуе зацікавіць даўніной.  Валянцін Аляксеевіч Мурко па адукацыі мастак і дантыст.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзякуючы таму змог не толькі выжываць, але і жыць. Бо гістарычнае мастацтва – гэта яго вялікая пасія, на якую на Беларусі няма запатрабавання. 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Мастацтва Аляксея Мурко – гэта настальгія па Вялікім Княстве Літоўскім, рыцарах, ваярах, славай якіх можам ганарыцца ва ўсёй Еўропе.

3

Бітва на Сініх Водах – Перамога літоўскіх войск пад кіраўніцтвам вялікага князя Альгерда над трыма татарскімі Ордамі на Снівадзе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Фрагмент Грунвальдскай бітвы.

5

Воіны-Люцічы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вяртанне дамоў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кейстут.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Юры Радзівіл – сын канцлера Літоўскага ваяводы Віленскага Мікалая Радзівіла „Чорнага” і Альжбеты Шыдлавецкай. Епіскап Віленскі, першы каталіцкі кардынал з Вялікага Княства Літоўскага.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Паляванне на тура.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Паляванне на тура і Паляванне на мядзведзя.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Самуэль Кміціч – Харунжы аршанскі. Удзельнічаў у шматлікіх бітвах. Маскоўскія ваяводы лічылі яго „чарадзеем і валхвом, ваўкалакам” за нечаканыя рэйды. Паслужыў прататыпам для Анджэя Кміціца ў рамане Генрыка Сянкевіча „Патоп”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сядзіба дробнамаёнткавага шляхціца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вікінгі.

Кася Бергель і Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя