Зацягнутае дрыгвой – „Маманты і Тураў Святаполка Акаяннага”



Юравічы нас зацікавілі самай старажытнай у Беларусі стаянкай каменнага веку, якая налічвае 26 тысяч гадоў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Як распавядае супрацоўніца школьнага музея Ганна Нікалаеўна, стаянка была знойдзена ў 1929-м годзе настаўнікам Юльянам Попелем, якога з Віленскага ўніверсітэта адправілі на працу ў мястэчка. Мясцовыя паказалі яму знойдзеныя косці невядомых жывёл, пасля чаго настаўнік неадкладна паведаміў у навучальныя ўстановы. У 1929-м годзе у мястэчка прыбывае першая экспедыцыя пад кіраўніцтвам К.М. Паліткарповіча. На глыбіні 6-7-мі метраў навукоўцамі былі знойдзены косці мамантаў і рэшткі жытла першабытнага чалавека.

Выяўленыя археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і курганны могільнік з 14 насыпаў добра захаваліся.  На месцы стаянкі вучоныя-археолагі знайшлі рэшткі вогнішча, крамянёвыя прылады працы і рэчы, вырабленыя з біўня маманта.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нараджэнец Юравіч Леанід Чухалёнак распавядае, як сам у дзяцінстве знайшоў зуб маманта на школьным агародзе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Паблукаўшы па вёсцы мы натыкнуліся на археолагаў, якія праводзілі раскопкі. Даследуюць аднак яны не рэшткі першабытных людзей, а старажытны горад, які існаваў тут да пачатку ХІ ст.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гісторык і выкладчык Андрэй Колас выказвае тэорыю, што гэты горад быў першапачатковым старажытным Туравам.

За 12 гадоў раскопак археолагі сабралі шмат доказаў і пацверджанняў  гэтай тэорыі, якая, аднак, не стала публічна вядомай. Велічыня горада, якая складае 5-8 гектараў, а таксама колькасць насельніцтва – каля 3-5 тысяч чалавек, сведчаць, што такі вялікі горад не мог не ўзгадвацца ў летапісах. Па велічыні на той час гэты горад мог супернічаць з тагачасным Лонданам. Таксама побач працякае рачулка Тур’я. Як вядома, шмат беларускіх гарадоў  бралі сваю назву ад рэк, як напрыклад Менск – ад Менкі, Віцебск ад Віцьбы, або Пінск ад Піны. Яшчэ адной цікавінкай з’яўляецца тое, што згодна з раскопкамі, горад існаваў да пачатку ХІ стагоддзя, а раскопкі гарадзішча сучаснага Турава абмяжоўваюцца 12-м стагоддзем. Акрамя таго, горад на Юравіцкай Прыпяці меў болей стратэгічнае размяшчэнне. Адсюль можна было збіраць даніну з усіх гандляроў, якія пераплывалі Прыпяць, шляхам “з Вараг у Грэкі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На думку гісторыка Андрэя Коласа, гэта быў Тураў Святаполка Акаяннага, якога кіеўскія князі не хацелі бачыць на прастоле. Пасля некалькіх аблог горад спалілі, перанеслі і забаранілі тут сяліцца. Перанос нязручных уладзе гарадоў быў звычайнай практыкай старажытнага Кіева. Каля 17-ці гарадоў было перанесена толькі ў Беларусі. Загадкай застаецца, чаму прота-Тураў быў перанесены так далёка. Калі Менск быў перанесены на 15 км, то Тураў на 150.

“Для беларускай гісторыі – гэта сенсанцыя. Уявіце сабе, калі б польскія гісторыкі зацвердзілі, што старажытны Кракаў знаходзіцца ў іншым месцы.  Тураў – другі па старажытнасці беларускі горад, аднак належнага разгалосу нашае адкрыццё не атрымала.  Навука ў Беларусі не патрэбна”, – з жалем прызнае гісторык.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадарыня Ганна паказала нам яшчэ адну адметнасць Юравіч, барокавы сакральны комлекс, збудаваны айцамі-езуітамі ў 1710—1746.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Касцёл пачалі будаваць, каб ушанаваць Цудатворную Ікону Юравіцкай Божай Маці, якая з’явілася на месцы былога спаленага мужчынскага манастыра. Калі Беларусь апынулася ў складзе Расейскай імперыі, касцёл і кляштар перарабілі ў праваслаўны сабор. За савецкім часам тут быў дзіцячы дом і да 56-га года яшчэ праводзілі службы. Пасля храмавы комплекс перарабілі на спецшколу для дзяцей з разумовымі адхіленнямі.  Зараз тут знаходзіцца мужчынскі манастыр Святой Багародзіцы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель і Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя