Зацягнутае дрыгвой – „Меранне сарочкі”



Аддзеленыя калісьці балотамі палескія вёскі дагэтуль розняцца і дыялектамі, і традыцыямі сьвяткаванняў. Хоць балоты даўно асушаныя, а вёсачкі перайменавалі ў аграгарадкі, людзі не забыліся сваіх традыцый. Верасніца ў Жыткавіцкім раёне – гэта выключнае месца, у якім мужчыны ў шафах трымаюць вясельныя сарочкі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Палешукі не паддаюцца сусветным трэндам. У агародчыках па-ранейшаму растуць рабіны, яблыні, вяргіні…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сарочка аднаго з жыхароў Верасніцы мае ўжо больш за 70 гадоў. У адпаведнасці з традыцыяй была яна пашытая дружкай яго будучай жонкі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Верасніцы, як і ў многіх палескіх вёсках, жанчыны выраблялі льняную вопратку. Праўда, большасць такіх самаробных сарочак гаспадарлівыя паляшучкі падзерлі на анучы. Аднак, прынамсі, адну кожная трымае ў шафе. Тыя паасобныя экзэмпляры нагадваюць ім не толькі пра мазольную працу, але і пра  індывідуальныя здольнасці.

4

5

6

8

9

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На Палессі мы пераканаліся, што беларуская гасціннасць – гэта не міф. З Верасніцы выехалі мы не толькі з цікавымі запісамі, але і з памідорамі, агуркамі, слівамі, якія вырошчваюць у невялікіх агародчыках мясцовыя гаспадыні.

17

18

19

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На палескіх вёсачках жыццё бурліць. Праўда, моладзь уцякае ў гарады, але жыхары Верасніцы быццам адкінулі ўсе ўмоўнасці сучаснага грамадства, падначальваючыся натуральным прыродным рытмам і законам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя