Зацягнутае дрыгвой – „Царква пакутнікаў зямлі Палескай”



Мы адмыслова прыехалі ў Мазыр, каб пабачыць царкву св. Міхала Арханёла, рэдкі помнік віленскага барока.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Для Беларусі гэтая царква ўнікальная яшчэ тым, што тут захоўваюцца астанкі амаль дзьвюх тысяч ахвяраў, расстраляных у час палітычных рэпрэсій НКВД, якое ў 1937-м годзе пераўтварыла храм у турму. Іх нам паказала  спадарыня Кацярына, якая шмат гадоў працуе ў храме і сама дапамагала пры расчыстцы падвалаў і захаванні астанкаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Рэдкая ў Беларусі ікона – Чарнобыльскі спас.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Праз гэтую лесвіцу  закатаваных у турме людзей скідвалі ў падвалы і засыпалі вапнай, каб мёртвыя целы хутчэй згнілі. Рэпрэсалавалі тут палешукоў з усіх рэгіёнаў. У першую чаргу – людзей адукаваных, настаўнікаў, святароў і заможных сялян.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сёння ніжняя царква носіць назву ў гонар Пакутнікай зямлі Палесскай.  Іканастас тут адмыслова зрабілі каваным, як напамін аб турме, якая тут знаходзілася. Самі іконы таксама выкананы не на дрэве, а на метале.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У храме можна таксама падзівіцца на фрэскі вядомага беларускага мастака Аляксандра Ісачова. Заўважна, як кананічны стыль напісання абразоў разбаўлены беларускім народным каларытам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя