Зацягнутае дрыгвой – „У госці да “Еўкі”



У вёску Баравое Лельчыцкага раёна мы завіталі ў госці да так званай „каменнай дзевачкі Еўкі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадар Сяргей ахвотна пагадзіўся паказаць нам мясцовую славутасць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па дарозе праз лес нярэдка можна натыкнуцца на старыя вуллі-калоды, якія ў адрозненні ад вёскі Кудрычы вісяць ў лесе высока на дрэвах. У вёсцы засталося ячшэ некалькі бортнікаў, якія дагэтуль згодна з мясцовай традыцыяй клапоцяцца пра пчол і збіраюць мёд такім незвычайным спосабам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

„Каменную дзевачку” мы знайшлі пасярод лесу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Не так даўно мясцовы бацюшка разам з прыхажанамі паставіў тут крыж. Акрамя таго, ён сам наведвае “каменную дзевачку” і вучыць людзей з пашанай ставіцца да такіх месцаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На думку некаторых гісторыкаў, гэты старажытны паганскі ідал з’яўляецца адгалоскам былой эпохі матрыярхату, калі нашыя продкі пакланяліся жаночаму бажаству. Дагэтуль мясцовыя жыхары ўшаноўваюць „каменную Еўку”, упрыгожваюць яе палатном, фартухамі і каралямі, частуюць прысмакамі і просяць аб спагадзе і дабрабыце.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Мясцовая жыхарка Баравога Дземідавец Марыя Грыгор’еўна распавядае легенду, што нібыта тут калісьці маці жала жыта на полі. Пачалася навальніца і жанчына паклікала дачку на дапамогу. Гультаяватая дачка не захацела дапамагчы, за што маці яе пракляла. Дзяўчына пабегла ў лес, дзе ператварылася ў камень. Такая легенда бытуе і ў вёсцы Данілевічы, дзе можна наведаць падобны каменны ідал. У народзе камень празвалі “Евай”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадар Сяргей прыгадаў таксама, што калі адзін гісторык спрабаваў выкапаць ідал, у лесе пачалася жудасная навальніца, якая перакрыжавала планы парушальніка святой мясціны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель і Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя