Зацягнутае дрыгвой – У пошуках Авідзія



Па адной з версій гісторыкаў, менавіта ў Кажан-Гарадку знайшоў свой спачын антычны рымскі паэт Авідзій, якога саслалі  далей ад двара за прыхільнасць да дачкі Цэзара Аўгуста.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нашыя новыя сябры дапамаглі нам адшукаць месца магчымага пахавання.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Так па тым і зрабілі. Маркотны і хворы,

Каля Пінска збірае паэт мухаморы.

Ловіць ракаў прыдворны і юшку гатуе,

Ды з сармацкага лука па качках пудлуе.

Пісаў  Уладзіслаў Сыракомля, які, праўда, быў прыхільнікам версіі, што цела Авідзія пахаванае ўсё ж такі  ў Давыд-Гарадку.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Будучы ў Кажан-Гарадку нельга абмінуць амаль двухсотгадовую блакітную царкву, ўнутры якой мы знайшлі ўніяцкія, каталіцкія і праваслаўныя іконы. Як тлумачыць мясцовы святар айцец Дзьмітрый, царкву пачалі будаваць у 1813-м годзе, калі на нашых землях яшчэ была Унія. Пасля яе распаду царкву асвяцілі як праваслаўны храм, аднак мясцовыя майстры, якія ўпрыгожвалі святыню, не дазволілі вынесці з яе ўніяцкія абразы і скульптуры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Адна з іконаў датуецца  1730-м годам. Гэта даказвае, што царква была пабудавана на месцы іншай святыні. А ўвогуле нават сёння, калі капнуць глыбей, на гэтым месцы можна знайсці шматлікія чалавечыя астанкі. Ёсць меркаванні, што падчас аднаго з нападаў татара-манголы выразалі ўсю вёску, а царкву пабудавалі на могільніку.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Акрамя царквы не палянуйцеся таксама пашпацыраваць да векавога дуба – батанічнага помніка прыроды Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя