Зацягнутае дрыгвой – “Ваджэнне Кусты” ў Лобчы



“Ваджэнне Кусты” – гэта старажытны абрад, які захаваўся толькі ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна. У Беларусі ён стаў вядомы, дзякуючы Анастасіі Якавец, сапраўднай лабчанскай артысткі, якая з 1984-га года выступае ў народным калектыве “Лабчанка”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзякуючы дзейнасці калектыва ўнікальны ў Беларусі абрад быў занесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Для правядзення абрада ў вёсцы выбіраюць маладую дзяўчыну – “Кусту”, пераважна тую, якая ў гэтым годзе збіраецца замуж. Жанчыны прыгожа яе апранаюць і ўрачыста вязуць па вёсцы, спяваючы абрадавыя песні. Мясцовыя выходзяць з хатаў і сустракаюць “Кусту”. Гэта лічыцца добрым знакам, які павінен прынесці шчасце і дабрабыт. Пасля вакол “Кусты” водзяць хараводы. Як кажа спадарыня Анастасія, “Куста” спаслучае гэты свет са светам продкаў, якія дапамагаюць мясцовым. Таму дзяўчына павінна абавязкова быць ураджэнкай Лобчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Відавочна, што абрад “Ваджэнне кусты” сягае сваімі каранямі ў часы паганства. Такія абрады скіраваныя ў першую чаргу на дабрабыт селяніна у кожнай хаце. Зямля павінна даць добры ўраджай, жывёла -прыплод, а жанчына – нарадзіць дзіця.

Раней абрад  праводзілі толькі жанчыны, але сёння, каб было весялей, сталі запрашаць гарманіста.

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя