„Бардаўская восень-2018”



Праграма ХХV Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень-2018”

 

26.10. Бельск Падляшскі

17:00 – Творчы культурны цэнтр – вул. Студзіводзкая 37.

  • Зміцер Вайцюшкевіч
  • Яўген Барышнікаў

 

27.10. Бельск Падляшскі

17:00 – Творчы культурны цэнтр – вул. Студзіводзкая 37.

  • NAVI

 

28.10. Беласток

Інаўгурацыйны канцэрт

15:00 – Камерная зала Падляшскай оперы і філармоніі – вул. Адэская 1.

  • Ilo&Friends
  • У нескладовае
  • NAVI
  • Зміцер Вайцюшкевіч

Уваход бясплатны. Запрашаем!

Суарганізатар беластоцкага канцэрта: Падляшская опера і філармонія.

Фестываль дафінансаваны са сродкаў Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі і Маршалкоўскай ўправы Падяшскага ваяводства.

www.facebook.com/vosien

* * *

Юбілейная „Бардаўская восень-2018”

У час другога дня бельскай часткі Фестывалю беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень” выступіў гурт „Navi”.

Барды святкуюць свой вялікі юбілей 25-годдзя, а мы сёлета на ім пяты раз так што і ў нас невялічкі юбілей, звязаны з гэтым мерапрыемствам”, – кажуць Ксенія Жук і Арцём Лукяненка:

У гэтым годзе мы пяты раз выступаем тут. Мы заўсёды прыязджаем сюды зараджацца такой энергіяй, атмасферай чагосьці цёплага, светлага, што натхняе нас на новыя песні і далейшую творчасць. Таму зараз мы як сям’я прыязджаем сюды, як дадому.

– Хочацца заўсёды вяртацца сюды, яшчэ і яшчэ. Я вельмі спадзяюся на тое, што гэта не апошні наш візіт. Можа, яшчэ наш Мацей завітае на «Бардаўскую восень».

„Navi” можна будзе пачуць 28 кастрычніка ў час беластоцкага канцэрта. У камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі з 15-й гадзіны пачуем таксамаIlo&Friends,У нескладовае і Зміцера Вайцюшкевіча.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

[Not a valid template]

Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні  „Бардаўская восень” сёлета адзначае сваё 25-годдзе. Яўген Барышнікаў і Зміцер Вайцюшкевіч пачалі ў Бельску Падляшскім  Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”. 

Сёлетні фестываль юбілейны – “Бардам” – 25 гадоў. Па гэтай прычыне няма конкурсу, а цягам усяго мерапрыемства пройдуць канцэрты зорак-ветэранаў фестываля.

“Гэта прыгожы, але сумны юбілей – першыя “Барды” без Міхала Анемпадыстава”, – кажа старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” Ігар Лукашук:

– Праўда, што на “Барды” часцей свеціць сонца, чым падае дождж. Гэта таксама заўважыў і Міхал Анемпадыстаў, які заўсёды казаў: “Калі “Бардаўская восень”, то сонца”. Калі не прыязджаў з Менску ў Бельск, то яго сустракала сонца.

Сёння – другі дзень фестывалю ў Бельску Падляшскім. У Творчым культурным цэнтры выступіць гурт “NAVI”. Пачатак а 17. Заўтра, у нядзелю 28 кастрычніка, арганізатары запрашаюць на беластоцкі канцэрт у Камернай залі Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Адэская, 1.  

[Not a valid template]

NAVI, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Bosae Sonca, ILO & Friends, Re1ikt – зоркі юбілейнага фестывалю. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень і акустычныя рок-гурты . „Бардаўская восень” – гэта свята, якое імкнецца адлюстраваць сучасны стан беларускай аўтарскай песні на розных узроўнях, спалучаючы розныя стылі і кірункі.

У нядзелю а 15:00 адбудзецца інаўгурацыйны канцэрт у Камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі – вул. Адэская, 1.На сцэне выступяць Ilo&Friends, „У нескладовае”, NAVI, Зміцер Вайцюшкевіч. Падляшская опера і філармонія з’яўляецца суарганізатарам канцэрту ў нядзелю.

 

У бліжэйшыя выхадныя фестываль пройдзе ў Гайнаўцы, Нарве, Нараўцы, Орлі і Шчытах-Дзенцялове. Выступаюць такія зоркі, як Віктар Шалкевіч, „Босае Сонца” і Re1ikt.

Фестываль з’яўляецца найстарэйшым фестывалем беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні. 

Фестываль прафінансаваны са сродкаў Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі і Маршалкоўскай ўправы Падяшскага ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]