БАСовішча-2018 чакае ВАС!



29. Фестываль Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча ў 2018 годзе пройдзе 20-21 ліпеня ў Гарадку каля Беластока. Ужо вядома, што на гарадоцкай сцэне зайграюююць: Крамбамбуля, Neuro Dubel, :B:N:, Разбітае Сэрца Пацана, НагУаль і Петля Пристрастия, ILO&friends, Колір, Snop Snoŭ, Eryk i Ja, МЦ2 MorkvoЦвет.

Для гледачоў-наведвальнікаў фестываль бясплатны!

Хочаш зайграць на сцэне «Басовішча 2018»? Тады не губляй шанец — распачаўся прыём заявак на Конкурс маладых гуртоў! Даслаць заяўку на першы этап Конкурсу — інтэрнэт-адбор — можна ад 26-га лютага да 26-га сакавіка 2018-га году.

Традыцыйна да ўдзелу запрашаюцца гурты-пачаткоўцы з сярэднім узростам удзельнікаў да 30 год ды пераважна беларускамоўным рэпертуарам.

Па выніках першага этапу восем гуртоў-паўфіналістаў атрымаюць магчымасць зайграць на канцэртным праслухоўванні «Адборышча» ў адным з менскіх клубаў 11-га траўня. Пасля чаго чацвёра фіналістаў выступяць на галоўнай сцэне «Басовішча» 20-га ліпеня.

Фармуляр па спасылцы.

* * *

Відэа з мінулагодняга фестывалю “БАСовішча” прадэманструе вам цудоўную атмасферу гэтага свята музыкі маладой Беларусі.