Eastern Hipsterz



26 кастрычніка ў 19:00 гадзін у беластоцкай кавярні „FAMA” (вул. Legionowa 5) адбудзецца канцэрт „Eastern Hipsterz”. Арганізатары – беластоцкая група „THE FROSTS” – запрасілі ўзяць удзел у мерапрыемстве гурты з Беларусі „THE FRAIZ” і Украіны „BRUNETTES SHOOT BLONDES”.

Канцэрт з’яўляецца нагодай для інтэграцыі творчых асяроддзяў з трох суседскіх краін. Арганізатары абяцаюць, што мерапрыемства адбудзецца на самым высокім музычным узроўні  і стане доказам таго, што OFF-каманды заслугоўваюць прафесійнага падыходу і ведаюць, як яго выкарыстаць.Bez tytułu

Квіткі ў цане 10 зл у прадпродажы або 20 зл у дзень канцэрта можна купіць ў кавярні „Famа” (вул. Legionowa 5), а таксама „GramOffOn” (вул. Malmeda 17).

 

Выканаўцы:

THE FRAIZ – Indie/British/Dance/Alternative (Берасце, Беларусь)

BRUNETTES SHOOT BLONDES – Indie/ elektro/ pop (Крывы Рог, Украіна)

THE FROSTS – alternative / indie – (Беласток, Польшча)

Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.