Спектакль „Онікс” ад Беларускага свабоднага тэатра



Жывая трансляцыя спектакля „Онікс” ад Беларускага свабоднага тэатра пачнецца ў 19.00 гадзін беларускага часу (17.00 польскага часу) на нашым сайце.

https://www.youtube.com/watch?v=vt2JXGxEk20

Беларускі Свабодны тэатр 17 снежня ў 19.00 (беларускага часу) арганізуе прамую трансляцыю спектакля „Онікс” (16+) рэжысёра Юліі Шаўчук па аўтабіграфічнай п’есе Максіма Дасько.

Дзеянне адбываецца ў 1990-я ў адным са спальных раёнаў Менска – Кунцаўшчыне. Кампанія маладых людзей слухае рэп-гурт «Онікс», п’е піва ля пад’езда і нечакана для саміх сябе ўцягваецца ў звыклыя для таго часу крымінальныя разборкі.

Анлайн-трансляцыя – гэта ўнікальная магчымасць убачыць гульню маладых акцёраў лабараторыі «Fortinbras» пры Свабодным тэатры, якія падпольна выступаюць у Менску.

Паглядзець трайлер: