Сустрэчы з Падляшскім Інстытутам Культуры



   Фестывалі, канцэрты, выставы, аўтарскія сустрэчы ці майстар-класы. Мерапрыемствы – мэта якіх паказаць і захаваць шматкультурнасць і шматнацыянальнасць Падляшскага ваяводства. У серыі перадач “Сустрэчы з Падляшскім Інстытутам Культуры” прадставім цікавейшыя прапановы Падляшскага Інстытуту Культуры, наведаем ладжаныя Інстытутам мерапрыемствы, а таксама будзем паведамляць пра будучыя ініцыятывы.

„Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства”

У бліжэйшую пятніцу, 30 кастрычніка, Падляшскі Інстытытут Культуры запрашае аніматараў культуры, настаўнікаў, супрацоўнікаў мясцовага самакіравання і ўсіх, хто цікавіцца культурнай адукацыяй. Супольна падвядзем вынікі працы ў рамках праекту „Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства”. Галоўнай тэмай сёлетняй сустрэчы „Вельмі маладой культура” ў Падляшскім ваяводстве стала „Kultura u!ważna”.Мэта канферэнцыі, якая падводзіць вынікі сёлетняга праекта „Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства” ёсць спроба акрэсліць сферы камунікацыі ў культуры ў віртуальнай прасторы і прадставіць вынікі даследаванняў аб функцыянаванні падляшскіх культурных устаноў у час пандэміі. Акрамя таго, будуць прадстаўлены мерапрыемствы, якія былі праведзены ў рамках сёлетняга конкурсу для праектаў „Мы запрашаем вас да гульні – мясцовыя культурныя адукацыйныя праекты”.

* * *

Восень з Падляшскім Інстытутам Культуры “Такі пейзаж”. Падляшскі Інстытут Культуры прадстаўляе анлайн-выставу працаў удзельнікаў XXII-іх Агульнапольскіх майстар-класаў па жывапісу. На выставе зможам паглядзець звыш пяці дзясяткаў працаў у рознай тэхніцы.

* * *

„Новыя метады і тэхналогіі ў праектаванні культуры” і гала-канцэрт рэгіянальных слуханняў Фестывалю „Анна Герман”.

Адной са сфераў дзейнасці Падляшскага Інстытуту Культуры ў Беластоку ёсць адукацыя. Ахоплівае яна культурніцкую, інтэлектуальную, мастацкую, грамадскую ды экалагічную сферы з ухілам на культурніцкую і міжкультурніцкую адукацыю. Пачынаецца набор на курсы аспірантуры „Новыя метады і тэхналогіі ў праектаванні культуры”. А ўжо ў суботу, 17 кастрычніка, ПІК запрашае на гала-канцэрт рэгіянальных слуханняў сёмага Міжнароднага Фестывалю песні «Анна Герман”, які адбудзецца ў беластоцкіх Сподках па вуліцы св. Роха, 14.

* * *

“Rockowania 2020”, майстар-класы па традыцыйных танцах і слуханні да Ансамбля “Kurpie zielone”

У бліжэйшую суботу, 10 кастрычніка, у беластоцкіх Сподках, па вуліцы святога Роха 14,  адбудзецца Фінал рок-конкурсу “Rockowania 2020”, ладжанага Падляшскім Інстытутам Культуры. На гэтым тыдні ПІК запрашае таксама на майстар-класы па традыцыйных танцах і слуханні да старэйшай групы Ансамбля Песні і танца “ Kurpie zielone”.

* * *

Фестываль аўтарскай песні імя Луцыі Прус «У жоўтых пламеннях лісткоў»

Ужо ў бліжэйшую пятніцу, 2-га кастрычніка ў Беластоку стартуе дванаццаты Фестываль аўтарскай песні імя Луцыі Прус «У жоўтых пламеннях лісткоў». Адно з важнейшых культурніцкіх мерапрыемстваў, ладжаных Падляшскім Інстытутам Культуры. Паслухайце больш.

 
Слухайце ў эфіры па серадах у 7:35 і 17:35 польскага часу (8:35 і 18:35 беларускага часу).