ХХ Трыялог у Крынках



Фонд Віла Сакратэс ужо 19 гадоў арганізуе трыялог у Крынках – міждысцыплінарнае мерапрыемства высокага ўзроўню, якое спрыяе стварэнню міжнароднага дыскурсу і камунікатыўнага ўзаемадзеяння, арыентаванага на розныя сферы творчасці.

У межах XX трыялогу ў 2019 годзе (6-7 верасня) пройдзе дыскусійны сімпозіум па трох напрамках: беларуская рэчаіснасць, літаратура і культура, тэма якіх будзе «СЁННЯ DZIŚ TODAY». Акрамя таго адбудзецца выстава Артура Клінава пад назвай «Салодкае саламянае жыццё -3», спектакль незалежнага тэатральнага праекта «ГЭТАМЫ» рэжысёра Стаса Жыркава і 2 канцэрты: Лявона Вольскага і гурта «Прымакі».

Ганна Гжэсь

 

* * *