XXІ «Бязмежжа»



ХХІ літаратурны семінар «Бязмежжа» і конкурс «Дэбют» пройдзе 14 – 16 снежня 2018 г. Арганізаваны традыцыйна Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва” і Беларускім саюзам у Польшчы ў Новым Ляўкове, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства  ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Медыйны патранаж – Беларускае Радыё Рацыя.

 

Праграма ХХІ „Бязмежжа”

 

Пятніца, 14 снежня 2018 г.

12.00 – 15.00 – Прыезд удзельнікаў

14.30 – Выезд удзельнікаў з Беластока ў Новае Ляўкова – вул. Заменгофа, 27, рэдакцыя „Нівы”

16.45 – 17.00 – Адкрыццё семінара – Яўген Вапа, Барыс Пятровіч (СБП)

17.00 – 17.30 – Фонд „Камунікат” і ініцыятыва “Наша памяць” – Яраслаў Іванюк і Алег Латышонак

17.25 – 17.55 – Літаратурныя рэпартажы  на Беларускім Радыё Рацыя

18.00 – 18.35 – Дакументальнае кіно Міколы Ваўранюка

18.45 – 19.15 – Літаратурнаму аб’яднанню “Белавежа” і Міраславе Лукшы 60 гадоў– аўтарская прэзентацыя Міраславы Лукшы

19.20 – 19. 50 – Паэтычнае і бардаўскае выступленне Алеся Камоцкага

20.00 – Вячэра

 

Субота, 15 снежня 2018 г.

09.00 – 10.00 – Снеданне

10.00 – 10.35 – Літаратурнаму аб’яднанню “Белавежа”  60 гадоў – Віктар Стахвюк

10.45 – 11.15 –  Асноўныя праекты і кампаніі, новыя кнігі і выданні Саюза беларускіх пісьменнікаў –  Барыс Пятровіч

11.25 – 11.55 –  На  старонках “Дзеяслова” – Анатоль Івашчанка;

12.00 – 12.30 – З Нобеля ў Белавежскую пушчу – Ганна Кандрацюк – Свярубская.

12.35 – 13.00 – Літаратура беларусаў замежжа ў школах Рэспублікі Беларусь. Ціхан Чэрнякевіч

13.10.– 13.40 – Літаратурны і мастацкі свет Касі Сянкевіч

13.45 – 14.10 – Выдавецкі і аўтарскі свет Алеся Аркуша

14.15 – 14. 50 – Паэтычная сфера Віктара Шніпа

15.00 – 15.45 – Абед

16.00 – 16.30 – Фонд “Суседзі” – выдавецкая дзейнасць і беларускія справы – Анджэй Каліноўскі

16.35 – 17.00 – “Поўня”  Міхася Андрасюка і яе візуалізацыя

17.05 – 17.30 – Сукупнасць слова Надзеі Артымовіч – пераклады Марціна Рэмбача. Візуалізацыя зборніка

 17.40 – 18.05 – Проза Барыса Пятровіча

18.15 – 18.30 – Празаічнае слова Віктара Сазонава

18.45– 19.05 – Анатоль Івашчанка і свет слова

19.15 – 19.40 – Зміцер Бартосік празаічная і бардаўская прэзентацыя

19.45 – Вячэра

 

Нядзеля, 16 снежня 2018 г.

09.00 – 10.00 – Снеданне

10.30 – 12.00 – Па слядах беларускіх пісьменнікаў – аўтобусны аб’езд

12.00 – 14.00 – Падсумаванне Літаратурнага конкурсу „Дэбют”.