Расея пачала маштабныя ваенныя вучэнні ў Крыме
Расея зноў праводзіць буйныя вучэнні ў Крыме. У вучэннях прымаюць удзел больш за 10 тысяч ваенных і 1200 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, піша korrespondent.net.
Расія пачала маштабныя вайсковыя вучэнні ў Крыме ў чацвер, 22 красавіка, паведамляе Мінабароны РФ.
„У актыўнай фазе міжвідавага вучэння ў Крыме бяруць удзел больш за 10 тысяч вайскоўцаў, задзейнічана 1,2 тысячы адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі са складу агульнавайсковага аб’яднання Паўднёвай вайсковай акругі, Чарнаморскага флоту, Каспійскай флатыліі і злучэнняў ПДВ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў манеўрах удзельнічаюць больш за 40 баявых караблёў і 20 караблёў забеспячэння.
За вучэннямі назірае міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Нагадаем, Расе я абвясціла аб закрыцці для палётаў часткі прасторы над Крымам і Чорным морам з 20 да 24 красавіка.
Раней Расея закрыла да лістапада праход замежных вайсковых караблёў і іншых дзяржаўных караблёў у шэрагу раёнаў Чорнага мора.
МЗС Украіны выказаў рашучы пратэст з гэтай нагоды.
