Столтэнберг падтрымаў ідэю запрасіць Украіну і Грузію на саміт NАТO



Енс Столтэнберг падтрымаў удзел Украіны і Грузіі на саміце NАТO. Паводле яго слоў, гэта добрая пляцоўка для сустрэчы з партнёрамі. Пры гэтым фармат мерапрыемства патрабуе ўдакладнення.

Генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг выказаўся за тое, каб запрасіць лідараў Украіны і Грузіі на бліжэйшы саміт Альянсу, які запланаваны на чэрвень. Пра гэта ён заявіў у апублікаваным у сераду, 9 лютага, інтэрв’ю газеце La Vanguardia.

„Лічу, што гэта добрая пляцоўка для сустрэч з партнёрамі, але я думаю, што нам трэба вызначыцца з дакладным фарматам”, — адзначыў ён.

Наступная сустрэча NATO на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў адбудзецца 29–30 чэрвеня ў Мадрыдзе. Яе ўдзельнікі збіраюцца абмеркаваць і прыняць новую стратэгічную канцэпцыю, разгледзяць пытанні ўмацавання NАТO і наступствы глабальнага змянення клімату ў сферы бяспекі.

[manual_related_posts]