Віктар Бабарыка: Страшна, калі пад культурай маюць на ўвазе ідэалогію



«Оруэл быў як ніколі праўдзівы ў сваім апісанні „1984”». Зняволены палітык напісаў пра гэта ў лісце з-за кратаў.

У тэлеграм-канале палітыка-палітвязня з’явіўся фрагмент літа, які Віктар Бабарыка даслаў на волю:

«Моцна перажываю за падзеі з чысткай у шэрагах «культурных» інстытутаў у краіне. Страшна, калі пад культурай маюць на ўвазе ідэалогію. Тады і шыльды трэба мяняць: Міністэрства інфармацыі — Міністэрства прапаганды, культуры — ідэалогіі, аховы здароўя —продажаў беларускіх медыкаментаў.

Тут Оруэл быў як ніколі праўдзівы ў сваім апісанні „1984”».

[manual_related_posts]