10 гадоў пазбаўлення волі за тэрарызм прадугледжвае новы закон



Новыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі будуць уведзеныя з пачатку наступнага года, за навучанне і іншую падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці – дадуць да дзесяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

 Уладзімір Лабковіч з Праваабарончага цэнтру “Вясна” лічыць, што пакет «антытэрарыстычных» законаў наўпрост не звязаны з актуальнай унутрыпалітычнай сітуацыяй у дзяржаве:

– Гэта такі адказ беларускага рэжыму на тыя падзеі, якія ёсць ва Украіне, і ўдасканаленне прававой антытэрарытычнай базы пад падобныя (нават тэарэтычна) падзеі ў Беларусі. Я не лічу, што закон наўпрост звязаны з унутрыпалітычнай сітуацыяй і ціскам на апазіцыю. Таму што пакет законаў, які ажыццяўляе ціск на апазіцыю прымаўся ў канцы 2013 году, калі прымаліся пакетам змены ў Закон аб дзяржаўанй бяспецы, змены ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь.  

Закон «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі прыбытку, які атрыманы злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюду зброі масавага знішчэння» прыняты абедзвюма палатамі Нацыянальнага сходу і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

 Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя