10 найбольш змрочных падзей суверэннай Беларусі



У ліпені 1994-га году першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр Лукашэнка. З гэтай нагоды Беларускае Радыё Рацыя прыгадвае і прадстаўляе ў храналагічным парадку сваю версію 10-ці найбольш змрочных і трагічных датаў суверэннай гісторыі Рэспублікі Беларусь. Пад увагу былі ўзяты чалавечыя ахвяры, а таксама негатыўныя наступствы тых ці іншых падзей і працэсаў.

10 ліпеня 1994 г. – У другім туры прэзідэнцкіх выбараў першым і пакуль нязменным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

Президент Белоруссии Александр Лукашенко

У ноч на 12 красавіка 1995 г на загад выканаўчай улады ў беларускім парламанце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазіцыі, якія напярэдадні абвесцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Пачаўся антыканстытуцыйны пераварот.

2,2

2

14 траўня 1995 – У Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэферэндум, які змяніў дзяржаўную сімволіку, надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, зрабіў змены ў Канстытуцыю, надаўшы права прэзідэнту распускаць парламант, пастанавіў пра эканамічную інтаграцыю з Расеяй.

3

3,2

26 красавіка 1996 – Адбыўся 50-тысячны “Чарнобыльскі шлях”, у час якога адбыліся жорсткія сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй і спецназам. Шмат людзей было паранена. Арыштавана больш за 200 чалавек, сярод іх – 7 украінцаў. Праз два дні арыштаваныя дзеячы апазіцыі, лідары БНФ Юры Хадыка і Вячаслаў Сіўчык. У турме яны абвесцілі супраць беззаконня галадоўку, якая доўжылася 20 дзён.

4

4,2

27 лістапада 1996 – З удзелам расейскіх вышэйшых дзяржаўных асоб быў сарваны імпічмент прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 13-га склікання былі гвалтоўна спынены. Антыканстытуцыйны пераварот быў завершаны.

7 траўня 1999 – Бясследна знік Юрый Захаранка, вядомы палітык, былы міністар унутраных спраў. Пачатак шэрагу знікненняў апазіцыйных дзеячаў. 16 верасня 1999-га зніклі палітык, прадстаўнік апазіцыі Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. Паводле неафіцыйнай версіі ўсе яны былі забітыя так званым “эскдронам смерці”.

6,16,26,3

30 траўня 1999 – Трагічная смерць у выніку таўкатні 53 чалавек, пераважна дзяўчат і юнакоў, у падземным пераходзе станцыі “Няміга” менскага метро. Яшчэ каля 200 чалавек было паранена. Трагедыя адбылася ў нядзелю на праваслаўнае свята Тройцы, калі людзі сталі ўцякаць у падземку ад навальніцы.

7,1

У ноч на 12 кастрычніка 2003 –ў в. Рандзілаўшчына (Дзятлаўскі р-н) згарэў Казлоўшчынскі дыспансер-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых. Загінуў 31 чалавек. У краіне не была абвешчана нават жалоба.

19 снежня 2010 – У Менску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на Плошчы Незалежнасці ўнутранымі войскамі і спецназам была жорстка разагнаная дэманстрацыя 40 тысяч пратэстоўцаў супраць незаконных вынікаў выбараў. Шэраг дэмакратычных кандыдатаў ў прэзідэнты былі жорстка збітыя, арыштаваныя і засуджаныя да турэмнага зняволення. Было затрымана 639 дэманстрантаў, бальшыня з якіх засуджаны да адміністрацыйнага арышту.

02

1

11 красавіка 2011 – У Менску на станцыі метро “Кастрычніцкая” адбыўся выбух. Пасля гэтага тэракту загінула 15 чалавек, па розных ацэнах ад 200 да 300 – было паранена. У выніку наступнага паспешлівага судовага працэсу да смяротнага пакарання былі засуджаныя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, якія пазней былі расстраляныя.

10,3

10,2

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]