100 год Рыжскай дамове: аспрэчыць нельга, толькі прыняць



У сакавіку 1921 года ў Рызе Савецкая Расея і Польшча падпісалі мірную дамову, паводле якой тэрыторыя Беларусі дзялілася паміж гэтымі краінамі. 

Ацэнку Рыжскай мірнай дамове дае прафесар Яўген Мірановіч:

–  Гэта разглядалася проста, як падзел Беларусі.  З пункту гледжання беларускай палітыкі, легітымнай была толькі форма, якая называлася Беларуская Народная Рэспубліка. Усё, што склалася пасля, – гэта была акупацыя тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

 Па словах Яўгена Мірановіча, беларускія палітыкі на той час не здолелі адбараніць непадзельнасць сваёй зямлі. Адной з галоўных перашкодаў у гэтай справе стала нядаўняе заканчэнне Першай сусветнай вайны.

 Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя