100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў каля ўкраінскай мяжы



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што каля мяжы з Украінай знаходзяцца амаль 100 тысячаў расейскіх салдатаў і што заходнія краіны перадалі Кіеву інфармацыю пра актыўнае перасоўванне расейскіх войскаў у раёне ўкраінскай мяжы.

«Я спадзяюся, што ўвесь свет цяпер можа ясна бачыць, хто сапраўды хоча мір і хто канцэнтруе амаль 100 тысячаў салдатаў на нашай мяжы», — сказаў Зяленскі ў відэавыступе, размешчаным на сайце прэзідэнта Украіны.

Перасоўваньне расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай выклікала ў Кіева і заходніх краінаў перасцярогі наконт магчымага ўварвання ва Украіну. Масква называе гэтыя перасцярогі «правакацыйнымі», у сваю чаргу выказваючы занепакоенасць ростам вайсковай актыўнасьці NATO у рэгіёне.

3 лістапада Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што колькасць расейскай групоўкі, сканцэнтраванай ля мяжы з Украінай, складае 90 тысячаў чалавек.

svaboda.org