15 сакавіка Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі



27 гадоў назад быў прыняты Асноўны закон краіны. Менавіта рэформа Канстытуцыі Беларусі называецца сёлета асноўным механізмам вырашэння палітычнага крызісу ў краіне.

Перспектывы рэформы ацаніў былы сябра Канстытуцыйнай камісіі, які галасаваў як дэпутат за Канстытуцыю 1994 года, Пётра Садоўскі:

– Плёну тут не можа быць, бо кіруе гэтым усім нелегітымны прэзідэнт. Да яго не можа быць даверу. Усе гэта разумеюць. Нават тая самая Масква, яго сяброўка. Усё робіцца ў кулуарах, на вузкім коле, з невядома якімі экспертамі. І яшчэ, што вельмі непрыемна, што гаворыцца, што Канстытуцыю можна прымаць на рэферэндуме. Рэферэндум быў і ў Гітлера, рэферэндум быў нядаўна ў Пуціна па Канстытуцыі, дзе абнулілі яго тэрмін.

Пётра Садоўскі падкрэсліў, што паводле Канстытуцыі 1994 г., права змены Асноўнага закону належала выключна Парламенту.

Беларускае Радыё Рацыя