19 снежня – 10-ыя ўгодкі Плошчы



Сёння дзясятыя ўгодкі акцыі пратэсту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

19 снежня 2010 года падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася найбольш масавая за той час акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі збітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзідэнты.

Беларускае Радыё Рацыя